Грамадства

У другім квартале 2026 года Грузія выслала рэкордную колькасць беларускіх грамадзян

У красавіку — чэрвені 2026 года грузінскія ўлады выслалі з краіны 16 грамадзян Беларусі. Гэта стала новым рэкордам за ўвесь час назіранняў, сведчыць праведзены выданнем «Позірк» аналіз статыстыкі мясцовай паліцыі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Колькасць высланых беларусаў у другім квартале была ўдвая большай, чым у першым квартале, калі таксама быў зафіксаваны рэкорд. Сярод тых, каго выправадзілі з краіны за гэты перыяд, былі 15 мужчын і адна жанчына.

Усяго за першае паўгоддзе 2026 года Грузія выслала 24 грамадзян Беларусі. Гэта складае каля 1,18% ад усіх замежнікаў, якіх краіна выслала за гэты ж перыяд. Агульная колькасць высланых замежнікаў склала 2036 чалавек.

Акрамя таго, у другім квартале 12 беларусаў, усе мужчыны, былі змешчаныя ў цэнтр часовага ўтрымання. Гэта ў 2,4 раза больш, чым у першыя тры месяцы года, калі ў такіх установах знаходзіліся пяць беларусаў.

У 2025 годзе Грузія выслала шэсць беларускіх грамадзян, што тады стала рэкордным паказчыкам. Для параўнання, за шэсць папярэдніх гадоў — з 2019 да 2024 года — з краіны былі высланыя толькі тры беларусы.

Пры гэтым у апошнія гады грузінскія ўлады значна ўзмацнілі міграцыйны кантроль. Колькасць высланых замежнікаў расла: у 2021 годзе было 77 выпадкаў, у 2022‑м — 165, у 2023‑м — 190, у 2024‑м — 363, а ў 2025 годзе — ужо 1311.

У лютым 2026 года грузінскія ўлады заявілі, што плануюць на працягу года выслаць з краіны каля 4 тысяч нелегальных мігрантаў, каб, сярод іншага, палепшыць сітуацыю на рынку працы для грамадзян краіны.

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!1

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін завысіў колькасць захопленых сёлета ўкраінскіх земляў у 45 разоў1

У Гродне пабачылі белую варону ВІДЭА

Да падпалу станцыі Starlink у Польшчы можа быць датычная турэцкая злачынная групоўка, за якой стаіць Масква1

Трамп параіў сваёй новай прэс-сакратарцы яшчэ раз падумаць, ці ёй гэта трэба. Яна падумала15

На Брэстчыне ўжо два тыдні як знік 38‑гадовы мужчына

На беларускія аўтобусы будзе не так страшна спазняцца

Трамп кажа, што Starlink Украіне адключаў не ён і наўрад ці Маск. А хто — не ведае18

Еўрапейскія лідары не прасілі Зяленскага быць мякчэйшым з Трампам3

На польска-літоўскай мяжы затрымалі беларуску на шыкоўным BMW. Аказалася, ён крадзены1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!1

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць