Улада

Золатавалютныя запасы дасягнулі амаль 5 мільярдаў

За год яны вырасьлі прыкладна на 3,2 мільярда, збольшага за кошт росту замежнай запазычанасьці, што вырасла за год на 5 млрд даляраў.

За год яны вырасьлі прыкладна на 3,2 мільярда, збольшага за кошт росту замежнай запазычанасьці, што вырасла за год на 5 млрд даляраў.

На пачатак сьнежня 2007 году міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі ў нацыянальным вызначэньні складалі $3402,8 млн., павялічыўшыся за студзень-лістапад на $1679,5 млн. Да канца сьнежня золатавалютныя рэзервы дасягнулі амаль $5 млрд, бо краіна атрымала 1,5 мільярда даляраў крэдыту ад Расеі.

Гэты прырост быў пераважна забясьпечаны за кошт замежных запазычаньняў, якія за 2007 год вырасьлі прыкладна на 5 мільярдаў даляраў, з 6,7 млрд на пачатак году да больш чым 11,5 млрд пры канцы.

Калі ад сумы набраных крэдытаў (5 млрд) плюс сумы, атрыманай ад продажу 12,5 % акцый «Белтрансгазу» (0,625 млрд) і кантрольнага пакету «Вэлкаму» (апошняя лічба трымаецца ў таямніцы: магчыма, гэта каля 0,7 млрд), адняць лічбу прыросту золатавалютнага запасу (3,2 млрд), можна ацаніць страты Беларусі ад павышэньня цэнаў і зьмены ўмоваў паставак расейскіх энэрганосьбітаў — прыкладна 3 мільярды даляраў.

Да 2010 года краіна мае намер нарасціць міжнародныя рэзервовыя актывы да $10 млрд. Гэта неабходна, каб дасягнуць стандартаў Міжнароднага валютнага фонду па наяўнасьці рэзэрваў у памеры 3-месячнага імпарту, што мае забясьпечыць Беларусь ад паўтору расейскага энэргетычнага шантажу.

Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі Рэспублікі Беларусь на 2008 год прадугледжана, што міжнародныя рэзэрвовыя актывы краіны павялічацца ня менш як на $280 млн., галоўным чынам за кошт прытоку замежнага капіталу па фінансавым рахунку. У той жа час пры прыцягненьні ў эканоміку $2,5 млрд. прамых замежных інвестыцый прырост золатавалютных рэзерваў дзяржавы прагназуецца ў памеры амаль $2,2 млрд.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць