Афтальмолагі-легенды. У дзень 110-годдзя Таццяны Бірыч памерла яе дачка і прадаўжальніца дынастыі Тамара Бірыч
10 студзеня споўнілася 110 гадоў з дня нараджэння вядомага афтальмолага Таццяны Бірыч — першай жанчыны-прафесара ў нашай краіне. Раніцай гэтага ж дня раптоўна памерла яе дачка, прадаўжальнік афтальмалагічнай дынастыі, прафесар, заслужаны доктар Рэспублікі Беларусь Тамара Бірыч. На дваіх маці і дачка 60 гадоў узначальвалі кафедру вочных хвароб Мінскага медуніверсітэта.
Тамара Бірыч нарадзілася 5 красавіка 1939 года ў Мінску. З дынастыі медыкаў: маці была вядомым афтальмолагам, бабуля — акушэркай.
Пасля заканчэння ў 1962-м Мінскага медінстытута Тамара па размеркаванні два гады працавала акулістам у раённай паліклініцы Барысава. З 1963 года — ардынатар вочнага аддзялення 3-й клінічнай бальніцы Мінска. У 1971 годзе, скончыўшы завочную аспірантуру пры НДІ вочных хвароб імя Гельмгольца ў Маскве, абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1987-м — доктарскую.
З 1975 працавала ў БДМУ спачатку на пасадзе асістэнта кафедры вочных хвароб, затым дацэнта. З 1985 года па снежань 2005 года — загадчыцы кафедры вочных хвароб.
Доктарская дысертацыя: «Ішэмічныя працэсы дыска глядзельнага нерву ў патагенезе, дыягностыцы і лячэнні першаснай адкрытавуглавай глаўкомы». З 1988 года — доктар медыцынскіх навук, прафесар з 1989 года.
Асноўны напрамак даследаванняў Тамары Бірыч — засваенне і распрацоўка тэхналогій у аператыўнай хірургіі глаўкомы, захворванняў аптычнага апарата вока, сятчаткі, рэканструкцыі пярэдняга аддзела вока з прычыны захворванняў і траўматычнага пашкоджання органа зроку.
Узначальвала рэканструктыўныя кірункі ў афтальмахірургіі вока, упершыню ў рэспубліцы ужыўшы ў практыцы хірургічнага лячэння катаракты імплантацыю штучнага крышталіка, лячэбную і аптычную кератапластыкі, укараніла новыя спосабы лячэння адслоек сятчаткі і іншых захворванняў вачэй. У практыку аховы здароўя ўкараніла аднамомантавую рэканструктыўна-аднаўленчую хірургічную методыку лячэння цяжкіх наступстваў траўмаў і захворванняў пярэдняга адрэзка вока.
Бірыч займалася вывучэннем ўздзеяння малых доз радыяцыі ў асоб, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы.
У выніку масавых абследаванняў насельніцтва, якое пражывае на забруджаных радыёнуклідамі тэрыторыях, быў знойдзены рост захворвання катарактай, сасудзістых захворванняў вачэй, павелічэнне прыроджанай паталогіі і анамалій рэфракцыі ў дзяцей у параўнанні з дачарнобыльскім перыядам.
Пад кіраўніцтвам Тамары Бірыч абаронена 4 доктарскія дысертацыі, 12 кандыдацкіх дысертацый. Яна аўтар 250 навуковых прац, у тым ліку трох манаграфій, двух даведнікаў для дактароў, двух падручнікаў па вочным хваробам для сярэдняга медперсанала. У 2007 годзе з удзелам Т. Бірыч быў апублікаваны падручнік па вочных хваробах для студэнтаў ВНУ. Ёй належаць тры аўтарскія пасведчанні на вынаходніцтвы СССР, а таксама восем патэнтаў на вынаходніцтвы ў Беларусі.
Тамара Бірыч была выбрана членам Міжнароднай арганізацыі за прадухіленне слепаты ў свеце, членам Еўрапейскага таварыства афтальмолагаў, у 1997 годзе была намінаваная Амерыканскім біяграфічным інстытутам ЗША і Англіі як «Жанчына года».
Пахаванне Тамары Андрэеўны пройдзе ў панядзелак, 12 студзеня. Развітацца з ёй можна будзе ў рытуальнай зале Рэспубліканскага клінічнага медыцынскага цэнтра Кіраўніцтва справамі прэзідэнта па адрасе Чырвонаармейская, 12, а 12 гадзіне.
Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі4242
Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі42
З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня55
З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня5
У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу1414
У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14
Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара2121
Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара21
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі44
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі4
Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab44
Стала вядома, хто стаў новым уладальнікам беларускіх лабараторый Synlab4
На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме1010
На Балі швейцарскі турыст напляваў на мясцовыя традыцыі. Наступны год ён правядзе ў турме10
КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы1717
КДБ затрымаў групу людзей, якіх вінавацяць у зборы закрытай інфармацыі пра абаронныя прадпрыемствы17
У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы77
У ЗША блогер пагладзіў у нацыянальным парку сурка і атрымаў праблемы7
Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер11
Сваякі каскадзёра, які ледзь не загінуў на аўташоу ў Лідзе, расказалі, што з ім цяпер1
Чым цяпер займаюцца дзяўчаты, якіх летась назвалі самымі прыгожымі ў Беларусі?
Галоўнае
Якая сітуацыя ў краіне з месцамі ў дзіцячых садках і хто можа хадзіць у кругласутачныя групы
Міністр адукацыі пракаментаваў праблему перапоўненых першых класаў11
Доктар Андрэй Вітушка вярнуўся ў прафесію пасля допытаў у КДБ і эміграцыі44
Людзі — Караеву: «Каму цікавыя вашы Дажынкі? Міліцыі напладзілі ў кожнай вёсцы па роце»1010
«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў6464
«Астравок Паўночнай Карэі». Баранавіцкая школа выкаціла спіс патрабаванняў да выгляду вучняў64
У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў2121
У Салігорску да Дня горада паставілі скульптуры кратоў21
Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі4242
Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі42
З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня55
З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня5
У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу1414
У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14
У Ленінградскай вобласці Расіі пасля атакі дронаў загарэўся адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ11
У Ленінградскай вобласці Расіі пасля атакі дронаў загарэўся адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ1
Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара2121
Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара21
Ці выкарыстоўваюць жывёлы імёны для зносін паміж сабой?
Ці выкарыстоўваюць жывёлы імёны для зносін паміж сабой?
Расіяне зноў атакавалі Кіеў — загарэўся шматпавярховік33
Расіяне зноў атакавалі Кіеў — загарэўся шматпавярховік3
У Данецку падарвалі аўтамабіль намесніка начальніка Аленаўскай калоніі, дзе катавалі ўкраінскіх палонных11
У Данецку падарвалі аўтамабіль намесніка начальніка Аленаўскай калоніі, дзе катавалі ўкраінскіх палонных1
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі44
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі4
У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры22
У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2
Каментары