Грамадства4646

Фанаты «Дынама» выступілі супраць маркетолага-гея. Клуб адмовіўся ўзяць яго на працу

Учора на спартыўных сайтах прайшла навіна, што аддзел маркетынгу мінскага «Дынама» ўзначаліў радыёвядучы і шоўмэн Валянцін Серада. Навіна як навіна, нічога асабліва ў ёй не чыталася. Мінскае «Дынама» заўсёды славілася сваімі неардынарнымі кадравымі рашэннямі.

Аднак увечары фанаты мінскага «Дынама» выступілі з нечаканай заявай. Калі коратка пераказаць змест, то заўзятары выступалі супраць таго, каб у іх клубе працаваў гомасэксуаліст.

«Так выхаваў нас футбол, каляфутбол, незлічоныя кіламетры дарог за клуб, братэрства і узаемадапамога, нашы ідэі і прыярытэты, погляд на свет і яго ўладкаванне — МЫ не прымаем любога гатунку і пад любым «соусам» під..ў!!! Магчыма, гэтае слова камусьці рэжа вуха і не дапушчальна ў афіцыйных заявах! Аднак мы прывыклі называць усё сваімі імёнамі!

Мы спадзяемся на разважных кіраўнікоў ФК «Дынама»! Кіраўнікоў не здольных ісці на кампрамісы са сваім сумленнем! Кіраўнікоў з традыцыйнымі жыццёвымі пазіцыямі! Разлічваем на Вашу адзіна верную рэакцыю абсурд! Мы супраць таго, каб у нашым клубе працаваў під…р! Пазіцыянаванне сваіх інтарэсаў і пераваг, хай пакіне для такіх жа як і ён сам. Мы патрабуем неадкладнага адхілення В.Серады».

Як аказалася пазней, абурэнне фанатаў выклікалі старонкі ў сацыяльных сетках Валянціна Серады. У іх журналіст адкрыта прызнаваўся ў сваёй сэксуальнай арыентацыі. Сярод усяго іншага ён пісаў, што хоча пайсці «на спатканне з мужчынам 18-28 гадоў».

Паднялася першая хваля абурэння на форуме фанатаў «Дынама» – «Дзявятцы».

Праз нейкі час там адпісаўся чалавек пад нікам «Валянцін Серада»: «Я прыйшоў у «Дынама» не асабістае жыццё ўладкоўваць (паверце, з гэтым і так усё the best), а працаваць. Старонкі свае ўжо выдаляю. Нікога не агітую. Але пры гэтым хачу заўважыць, што падобная нецярпімасць для мяне выглядае жахліва. Ва ўсім цывілізаваным свеце да падобных рэчаў ставяцца нармальна. Не будзьце дзікунамі. Дарэчы, лінейка прадукцыі, якая прысвечаная талерантасціі ў дачыненні да самых розных людзей, з сімволікай «Дынама» таксама будзе».

Кіраўніцтва мінскага «Дынама» адрэагавала на гэта вельмі хутка. Ужо раніцай 21 студзеня была зробленая заява, што клуб спыняе перамовы аб прыняцці Валянціна Серады на працу. Прычына – «сваімі непрафесійнымі дзеяннямі нанёс істотную шкоду іміджу і рэпутацыі клуба».

Каментары46

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць