Баевікі абстрэльваюць Марыупаль.

17:40

Як паведамляюць украінскія СМІ са спасылкай на гарадскую раду Марыупаля, колькасць ахвяраў ранішняга абстрэлу дасягнула 30 чалавек, сярод іх — двое дзяцей. 96 чалавек паранена. У бальніцах знаходзіцца 5 дзяцей. ЕС у спецыяльнай заяве адзначыў, што абстрэл вёўся з тэрыторыі «ДНР».

Частка Марыупаля застаецца без электраэнергіі, адключана ацяпленне. Каб сістэма не замерзла, тэхнічныя службы зліваюць ваду з сістэмы, рамонтныя брыгады аднаўляць парывы, па горадзе усталёўваюць палаткі, дзе людзі могуць сагрэцца і атрымаць дапамогу.

Прэм'ер Яцанюк аддаў загад эвакуаяваць усходнюю частку Марыупаля ў заходнюю.

***

Пра гэта паведамляе мясцовае выданне 0629 са спасылкай на мясцовых жыхароў. Па іх звестках, абстраляны левы бераг горада.

Траплянне снарадаў зафіксаваныя на вул.Кіеўскай, паміж школамі 5 і №69. Па словах мясцовых жыхароў, гараць аўтамабілі, выбітыя шыбы ў дамах.

Таксама відавочцы паведамляюць, што снарад трапіў у раён Кіеўскага рынку.

Па паведамленнях прэс-службы АТА, у Марыупалі было прамое траплянне «Граду» ў раён мікрараёна Усходні. Інфармацыя пра разбурэнні і ахвяры ўдакладняецца.

У бок Усходняга выехалі некалькі машын хуткай дапамогі.

Як паведамілі ў эфіры 5 канала, людзі спрабуюць як мага хутчэй пакінуць раёны, якія абстрэльваюцца, але, па іх словах, транспарт перапоўнены, а таксі выклікаць немагчыма.

У Facebook батальён спецпрызначэння Азоў паведаміў: «09:34 абстралялі Марыупаль. Абстрэл Уэлса з РСЗА «Град» (магчыма «Ураган»)».

Па звестках батальёна, у зону паражэння трапілі жылыя кварталы, прыватны сектар і рынак у Арджэнкідзаўскім раёне горада.

«Шмат параненых. Санінструктары палка «Азоў» выехалі на месца», — гаворыцца ў паведамленні.

Вядома пра 27 забітых (у іх ліку — сям'я з трох чалавек) і 97 параненых.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?