Грамадства2727

Ню-мадэль Ліна Цапава раіць Камісаранку: Трэба было заступіцца перад грамадствам і сказаць: «Так, гэта мая жанчына, мы разам»

У размове з «Нашай Нівай» папулярная беларуская мадэль Ліна Цапава паразважала пра кейс Славы Камісаранкі. Нагадаем, гумарыст ажаніўся з украінкай Юліяй Шашковай і толькі пасля даведаўся, што яго дзяўчына — былая вэбкамшчыца. Так называюць тых, хто за грошы раздзяваецца на камеру ці выконвае іншыя просьбы кліента.

«Наша Ніва»: Згадваючы кейс са Славам Камісаранкам, для якога стала праблемай, што яго дзяўчына — былая вэбкамшчыца, ці не было нейкіх незразумеласцяў у вашых стасунках праз тваю дзейнасць?

Ліна Цапава: Было пару момантаў, што Мікіту (Ліна Цапава сустракаецца з блогерам Мікітам Мелказёравым — «НН») пісалі ў прыватныя паведамленні: «Ой, а што твая дзяўчына посціць». Ці: «Ой, у яе вось такія здымкі». Ці калі быў толькі першы ці другі дзень існавання майго «Онліфанс», яму адразу напісалі: «А ты бачыў, што там у яе?».

Нашы стасункі, мне падаецца, гэта суперпадтрымлівальная гісторыя на сёння. Няма нейкіх пытанняў, асуджэння, непаразумення — у тым ліку адносна маёй дзейнасці. Калі б яно было, мне было б дзіўна і цяжка заставацца ў такіх стасунках, бо мая дзейнасць не з’явілася дзень таму. Калі мы пачыналі сустракацца, гэта ўжо існавала.

Ёсць жа гісторыі, калі хлопчыкі пачынаюць сустракацца з прыгожымі дзяўчатамі і потым кажуць: «Давай, выдаляй свой інстаграм, заканчвай камунікаваць са сваімі сябрамі, і ў пятніцу ўвечары ты нікуды не ідзеш». Мне няблізкія ніякія абмежаванні ў стасунках, толькі калі ў плане разумнага.

У сітуацыі з Камісаранкам — лепей яму б было прамаўчаць. Таму што выглядала так, нібыта ён такі бедны-няшчасны, усе яго падставілі і падманулі.

Для мяне незразумела, чаму чалавеку, якому хапіла даверу і пачуццяў да сваёй жанчыны, каб зрабіць ёй прапанову, не хапіла гэтага, каб перад грамадствам за яе заступіцца і сказаць: «Ну так, гэта яна, гэта мая жанчына, мы разам, ёсць яшчэ нейкія пытанні?» Гэта выклікала б больш павагі, чым пазіцыя маленькага хлопчыка — ахвяры абставін.

Каментары27

  • ВыБаршчыца
    08.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Здраднік жонке
    08.06.2024
    [Рэд. выдалена]
  • No
    08.06.2024
    папулярная беларуская мадэль Ліна Цапава
    ----
    што-што НН? Якая яна там папулярная што я даведаюся об ёй толькі у гэты момант? Гэта смеху варта.
    А яе разважанні пра вэбпорнакамшчыцу - гэты здзек. Дзеўка падманула, падставила хлопца, а яна яшчэ вініць у гэтым папулярнага чалавека. Нахабнасць

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч28

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

У Казахстане заявілі пра прадухіленне дзяржперавароту6

Народ зрабіў сваю выснову, чаму ўлады ваююць з Хэлоўінам15

Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце1

Кітай цяпер мае больш вайсковых караблёў, чым ЗША. Высновы?13

На крэйдавых кар'ерах пад Ваўкавыскам пабудуюць канатную дарогу і адкрыюць пракат лодак

Спарыш лічыць, што падчас пратэстаў 2020 года варта было захапіць ЦУМ29

500 ракет Patriot Украіна можа пачаць атрымліваць ад ЗША толькі праз 4 гады6

Венесуэлка, якая больш за 10 гадоў жыве ў Беларусі, назвала пяць рэчаў, якія яе дагэтуль здзіўляюць8

Стойкі рэгістрацыі багажу на рэйсы Ryanair будуць закрывацца яшчэ раней

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч28

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць