Культура

Новыя фільмы Таварыства беларускай мовы

ТБМ ужо прадставіла вашай увазе два фільмы з цыкла «Права на мову»: «Моўныя курсы» і «Мова ў царкве». Цяпер пабачылі свет яшчэ два відэаролікі: «Змагары за мову» і «Да мовы праз музыку».

Серыя «Права на мову»

На якіх курсах найцікавей вучыць беларускую мову? Ці размаўляюць па-беларуску ў Царкве? Як бароняць свае моўныя правы ў судзе?

Дарагія сябры, на гэтыя і шматлікія іншыя пытанні дае адказ новы праект Таварыства беларускай мовы і Віленскай тэлевізійнай асацыяцыі. Гэта серыя відэанарысаў пра беларускую мову і моўныя правы ў розных сферах нашага жыцця. Для кагосьці беларуская мова – гэта толькі школьны прадмет. Але на сам рэч гэта жывая мова многіх людзей, якая ўжываецца ў розных сацыяльных інстытутах. На жаль, не заўжды можна рэалізаваць сваё права на карыстанне ёй. Але наша прыгожая, своеасаблівая і развітая мова вартая таго, каб ёй карысталіся паўсюдна. Лозунгам нашай серыі нарысаў можа быць «Усюды мова!».

Навошта мы зрабілі гэты праект і чым ён будзе цікавы Вам? Таварыства беларускай мовы праводзіць маніторынг моўнай сітуацыі ў розных сферах жыцця. У гэтых нарысах мы дзелімся з вамі часткай яго вынікаў. Мы хацелі зрабіць гэта не мовай лічбаў, а праз асабістыя чалавечыя гісторыі.

Магчыма, вы пазнаеце ў героях сюжэтаў сябе – а пра сябе глядзець заўжды прыемна. Магчыма, не пазнаеце, але хацелі б расказаць пра мову ў сферы, што блізкая вам – дасылайце свае каментары і прапановы. Мабыць, вы жадалі б знайсці сяброў і аднадумцаў – нашы сюжэты дапамогуць. А можа, вы перакананыя, што для чалавека і для краіны важны найперш эканамічны дабрабыт, а мова ўвогуле не мае значэння? Мы паважаем усякае перакананне, але паглядзіце гэтыя сюжэты і вы – можа, яны трошку расшыраць ваш светапогляд.

А галоўнае: мы спадзяемся, што, паглядзеўшы гэтыя сюжэты, вы што-небудзь зробіце. Напрыклад, скажаце камусьці сваё першае «Калі ласка!». А можа, падтрымаеце кампаніі ТБМ. Напрыклад, калі мы будзем збіраць подпісы за прыняцце «Закона аб дзяржаўнай падтрымцы беларускай мовы», вы паставіце і свой. Зараз той самы час, калі мы з вамі сапраўды можам змяніць сітуацыю да лепшага.

Нават калі вы не размаўляеце па-беларуску штодня, гэта мова ўсё роўна належыць вам, яна ваш скарб і вы маеце на яе права – заўжды і ўсюды.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай32

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

Прагноз надвор'я ад Гідраметцэнтра Расіі самы няякасны сярод канкурэнтаў. А якія мадэлі прадказваюць надвор’е найлепш?1

Былая расійская настаўніца стала вярбоўшчыцай замежнікаў на вайну супраць Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай32

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць