Каханне і сэкс77

Вытворца прэзерватываў назваў самыя здрадлівыя нацыі

Кампанія Durex апублікавала рэйтынг самых здрадлівых нацый. Першае месца ў спісе занялі жыхары Тайланда, следам за імі ідуць датчане і італьянцы. Пра гэта паведамляе партал The Ritches.

AFP

Даследаванне Sexual Wellbeing Global Survey тычылася не толькі пытанняў здрады, але і сексуальнага здароўя ў цэлым. З рэйтынгу вынікае, што 56% жыхароў Тайланда здраджваюць сваім партнёрам. Адзначаецца, што многія шлюбныя пары ў краіне вядуць бязладнае палавое жыццё.

У праведзеным Durex апытанні прынялі ўдзел 26 тысяч чалавек з 26 краін свету. У кожнай з краін было апытана па тысячы чалавек.

У даследаванні ўдакладняецца, што ў Францыі і Германіі большасць жыхароў прымаюць здраду і не разглядаюць яе як падставу для разрыву адносін.

Топ-10 краін, жыхары якіх здраджваюць сваім партнёрам часцей за ўсё, выглядае так:

1. Тайланд (56%)
2. Данія (46%)
3. Італія (45%)
4. Германія (45%)
5. Францыя (43%)
6. Нарвегія (41%)
7. Бельгія (40%)
8. Іспанія (39%)
9. Вялікабрытанія (36%)
10. Фінляндыя (36%)

Адзначаецца, што апытанне мела ананімны характар.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Усе навіны →
Усе навіны

У Аўстрыі прапаў 19‑гадовы беларус, які прыехаў туды ў пошуках працы5

Беларуска распавяла, колькі ёй каштавала вярнуцца ў Беларусь пасля амаль чатырох гадоў жыцця ў Дубаі20

Хвіча Кварацхелія адмовіўся адказваць па-руску пасля фіналу Лігі чэмпіёнаў23

Армія ЗША нанесла ўдары па іранскіх радарах і пунктах кіравання беспілотнікамі ў раёне Гарук у Іране1

Што лепш: цвёрдае мыла ці гель для душу?6

На змену балеткам прыйшоў новы модны абутак

«Ганаруся, калі мне кажуць, што я — наіўны». Віктар Бабарыка выступіў на кніжным кірмашы ў Варшаве30

Канье Уэст сабраў 118 тысяч чалавек на канцэрце ў Стамбуле. Кажа, гэта самы вялікі стадыённы канцэрт у гісторыі9

Вальфовіч заявіў, што Еўропа рыхтуецца да вайны ў 2030 годзе17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову25

Каб не плаціць падатак на сабак, мінчукі пачалі здаваць іх у пункты адлову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць