Свет1616

У цэнтры Масквы гарэў Новадзявочы манастыр ФОТА, ВІДЭА

У Новадзявочым манастыры ў цэнтры Масквы — пажар.

ria.ru
Darja Sojkina
tvrain.ru

Lenta.ru са спасылкай на ria.ru паведамляе, што загарэлася званіца.

tvrain.ru

«Прычына і плошча пажару вызначаюцца», — сказала крыніца, удакладніўшы, што загарэліся рыштаванні, у якіх знаходзілася званіца. Плошча, па словах крыніцы, складае 100 квадратных метраў, будаўнічыя рыштаванні ў званіцы абрынуліся.

Першыя пажарныя разлікі прыбылі на месца здарэння праз чатыры хвіліны пасля паведамлення аб узгаранні — а 22:45.

23:25

«Агонь распаўсюджваецца па будаўнічых рыштаваннях, плошча пажару 100 кв. м, побач размешчаны двухпавярховы будынак», - растлумачыла крыніца.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пажар узнік з-за замыкання цеплавых гармат, што сушылі фасад. Ахвяраў няма.

23:45

Верхняя частка званіцы цалкам ахоплена агнём. Пра гэта ТАСС паведамілі ў праваахоўных органах расійскай сталіцы.

Уся званіца была ў будаўнічых рыштаваннях. «Менавіта яны і загарэліся, агонь перакінуўся на верхнюю частку званіцы, цалкам ахапіўшы яе агнём», - паведамілі ў праваахоўных органах.

На месцы здарэння працуюць пажарна-выратавальныя падраздзяленні. Яны тушаць агонь з дапамогай пяці вышынных механізмаў. Прыехала паліцыя.

Згарэлыя часткі рыштаванняў адрываюцца і падаюць уніз, дагараючы на зямлі, дадае tvrain.ru.

23.59

«У тушэнні пажару прымаюць удзел 113 чалавек асабістага складу, 29 адзінак тэхнікі», - паведамілі ТАСС у ГУ МНС. Звестак аб пацярпелых не паступала.

00:06

Гэтая званіца ў свой час была другой па вышыні пасля званіцы Івана Вялікага ў Крамлі. Стыль, у якім яна пабудавана, называецца нарышкінскае барока, удакладняе выданне «Афіша- Воздух».

00:11

Дэпартамент транспарту Масквы просіць аўтамабілістаў ўстрымацца ад паездак у раёне манастыра, каб не перашкаджаць рабоце пажарных, паведамляе інфацэнтр ведамства.

«Просім аўтамабілістаў устрымацца ад паездак у раён Новадзявочага манастыра, каб не перашкаджаць рабоце пажарных разлікаў», - гаворыцца ў паведамленні.

00:21

Прылеглыя да званіцы будынкі не пацярпелі ад пажару, сказаў журналістам намеснік начальніка Галоўнага ўпраўлення МНС па Маскве Аляксандр Гаўрылаў, перадае ТАСС.

00:35

Пажар у званіцы Новадзявочага манастыра патушаны. Віцэ-мэр Масквы Пётр Бірукоў запэўніў, што капітальнай шкоды званіца не панесла. Ніякіх каштоўнасцяў ўнутры яе не было.

 

Каментары16

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Усе навіны →
Усе навіны

Ураджэнку Мінска не ўзялі на дыпламатычную службу Германіі, бо ў яе застаўся бацька ў Беларусі15

У цэнтры Варшавы паляк напаў на беларуску пасля таго, як пачуў яе акцэнт142

Самая маленькая незалежная рэспубліка ў свеце змяніла назву3

Мужу вядомай беларускай адвакаткі далі ў Расіі 9 гадоў калоніі за хабары. А іх сумесную кватэру ў Выбаргу цішком прадалі6

Айцішніка родам з Мазыра асудзілі па шэрагу палітычных артыкулаў і кінулі за краты1

«Байсол» запусціў традыцыйны збор для дзяцей палітвязняў перад 1 верасня3

У 48 гадоў памёр першы намеснік начальніка Партызанскага РУУС Мінска30

Памёр экс-футбаліст зборнай Італіі і «Мілана» Франка Барэзі

Хаскі з Мінска стаў тварам новай калекцыі Mark Formelle. За гэта ён атрымаў адну футболку2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю12

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць