У Санкт-Пецярбургу пачалася сустрэча прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна і яго кіргізскага калегі Алмазбека Атамбаева.
tass.ru
Атамбаеў прыляцеў у Санкт-Пецярбург яшчэ 15 сакавіка, аб яго прылёце паведамлялася на афіцыйным сайце.
Раней Пуцін больш за тыдзень не з'яўляўся на публіцы. Дзмітрый Пяскоў на пытанне, чаму сустрэча праходзіць у Пецярбургу, сказаў, што ў Атамбаева тут вучыцца дачка, і яму так зручней.
Агенцтва Reuters паведамляе, што Пуцін пракаментаваў паведамленні аб праблемах са здароўем: «Без плётак будзе сумна».
Чуткі пра стан здароўя свайго калегі пракаментаваў і кіраўнік Кіргізіі.
«Толькі што Уладзімір Уладзіміравіч мяне па тэрыторыі [Канстанцінаўскага палаца] пакатаў, сам быў за рулём, гэта каб менш было плётак», — сказаў Атамбаеў.
«Прэзідэнт Расіі — ён не толькі ходзіць, але і ганяе, за рулём гасцей катае», — дадаў ён.
Праўда, перамовы пачаліся з двухгадзінным спазненнем, зазначае Бі-Бі-Сі.
фота з твітара Дзмітрыя Смірнова
Каментары