У сінгл увайшлі тры песні: «Беларусь», «#вяртаеммову» і «Свабода».
Выхад сінглу «#вяртаеммову» гурт Zatochka прымеркаваў да Дня Волі.
«Мы звяртаемся да усёй свядомай моладзi, якая мае гонар і хоча быць сапраўднымі Беларусамі з асноўнай нацыянальнай прыкметай — нашай мовай», — перадае заяву гурту Tuzin.FM.
«Мы лiчым, што абавязкова трэба адраджаць нашую мову. Трэба расказваць, адкуль яна ўзялася, яе гісторыю і сучасны стан. Каб людзям самім станавілася сорамна ня ведаць яе і не карыстацца ёй»,
— пішуць музыкі.
***
Магілёўскі панк-гурт Zatochka запісаў дэбютны альбом у 2009 годзе. У 2012 удзельнічаў у вялікім канцэрце ў Гданьску ў межах адкрыцця Еўра-2012. Уладальнік прызу глядацкіх сімпатый на Seven Fesival-2012 (Вэнгажэва, Польшча).
Цяпер чытаюць
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве

Каментары