Улада22

Лукашэнка — камісару ЕС: Беларусь зацікаўлена ў больш цесным супрацоўніцтве з Захадам

БелТА

Беларусь вельмі зацікаўлена ў тым, каб больш цесна супрацоўнічаць з Захадам па шэрагу кірункаў.

Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з еўракамісарам па еўрапейскай палітыцы суседства і перамоваў аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам, які знаходзіцца з візітам у Мінску.

Па словах Лукашэнкі, Беларусь зацікаўлена ў больш цесным супрацоўніцтве з Еўрапейскім саюзам у галіне тэхналогій, перш за ўсё грамадзянскага прызначэння, у развіцці эканамічных кантактаў. На думку беларускага лідара, эканоміка павінна быць падмуркам любых адносін і супрацоўніцтва.

Лукашэнка адзначыў, што вельмі актуалізаваны апошнім часам такі напрамак, як бяспека, асабліва ва ўсходнім рэгіёне Еўропы.

Акрамя таго, важным з'яўляецца ўзаемадзеянне па спыненні трансгранічнай злачыннасці. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь уносіць істотны ўклад у барацьбу з пранікненнем наркотыкаў, ядзерных рэчываў на тэрыторыю Еўропы. «Мяркую, што гэты кірунак ужо ў бліжэйшы час будзе ўсё больш і больш ўяўляцца актуальным», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Ёсць вельмі шмат напрамкаў супрацоўніцтва», - рэзюмаваў Лукашэнка. Ён прапанаваў абмеркаваць бачанне Еўрасаюзам перспектыў супрацоўніцтва з Беларуссю.

«Мяне гэтае пытанне больш за ўсё цікавіць, каб адкарэктаваць, а магчыма, і збудаваць у будучыні нашу палітыку ў дачыненні да Еўрапейскага саюза», — падкрэсліў Лукашэнка.

«Хацелася б, каб Усходняе партнёрства было перафарматавана са звычайнай палітыкі да больш цеснага канкрэтнага супрацоўніцтва, заснаванага на вырашэнні эканамічных праблем», — сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«І трэба ўсяляк пазбягаць, хоць нам у апошні час гэта ўдаецца, развіваць партнёрства не супраць каго б там ні было, а за супрацоўніцтва», — адзначыў ён, патлумачыўшы, што мае на ўвазе адносіны з Расіяй, Кітайскай Народнай Рэспублікай. «Мы не для гэтага ствараем наша вымярэнне. Мы яго ствараем для таго, каб палепшыць жыццё людзей і засцерагчы еўрапейскі кантынент», — дадаў беларускі лідар.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У гандлёвым цэнтры заўважылі воцат па цане аўтамабіля2

Мінчанка прывезла ў чамадане з Занзібара гекона і шукае яму новы дом2

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні2

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць54

«Паклалі цела на асфальт і вырашылі адпачыць». Мінчанка абураная дзяржаўнай рытуальнай службай9

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі2

Раскрыта маштабная карупцыйная схема, затрыманыя 44 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць