Здарэнні22

11‑гадовая дзяўчынка хацела ўратаваць бацькоў і схавала іх грошы за гаражамі

Ашуканцы патэлефанавалі мінскай школьніцы, прадставіліся супрацоўнікамі службы па абслугоўванні дамафонаў і пад выглядам замены абсталявання выманілі ў яе код з SMS-паведамлення.

Пасля з дзяўчынкай звязаўся ілжэсілавік, паведамляе «Міліцыя Мінска».

Ён запалохаў дзіця, заявіўшы, што яно міжволі кантактавала з ашуканцамі. Каб узмацніць ціск, суразмоўца паведаміў, што нібыта дадому прыйдуць з ператрусам, каб высветліць, ці не датычныя бацькі да дапамогі злачынцам.

Спалохаўшыся, школьніца сабрала ўсе сямейныя зберажэнні (24 тысячы рублёў у эквіваленце), паклала грошы ў пакет і пакінула яго ў загадзя ўзгодненым месцы за гаражным кааператывам.

Аператыўнікі затрымалі кур'ера, які забраў грошы. Ім быў 31‑гадовы мінчанін, які раней і сам стаў ахвярай махляроў: ён паверыў у гісторыю пра замену электралічыльнікаў, аформіў крэдыт на 65 тысяч рублёў і перадаў гэтыя грошы ашуканцам.

Пасля гэтага, выконваючы ўказанні сваіх «куратараў», мужчына забраў грошы ў падманутай дзяўчынкі і перадаў іх наступнаму пасрэдніку.

Каментары2

  • качественный отбор сидельцев
    27.07.2026
    и смешно и грешно... Всех "экстремистов" и инакомыслящих холуи луки балабы,карпенковы. павличенки переловили, а смошенниками ничего сделать не могут... Похоже сами там задействованы. И дурят башку диктатору.
  • ОНО
    27.07.2026
    [Рэд. — Дзякуй, выправiлi]

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка: Беларусы чакаюць з'яўлення ў крамах мангольскага кашміру9

На Гродзеншчыну прыедзе шмат працоўных мігрантаў з Таджыкістана4

Для Белтэлерадыёкампаніі ўзвядуць новы будынак5

Расіі ўпершыню пасля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Украіне даручылі правесці чэмпіянат свету4

Уладальнікі электрамабіляў пачнуць плаціць транспартныя падаткі нароўні з усімі2

Футбаліст зборнай Беларусі быў у цягніку, які трапіў пад удар беспілотніка пад Варонежам4

Мінскі планетарый пераехаў у Нацыянальную бібліятэку

Італія выслала ў Мінск двух беларусаў адразу пасля іх вызвалення з турмы1

Беларускія навукоўцы вывелі сліву — кажуць, у свеце аналагаў няма1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты21

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць