Эканоміка1111

Мясніковіч: Увядзенне адзінай валюты ў сённяшняй сітуацыі пагражае стратай суверэнітэту

Былы прэм'ер-міністр, а сёння кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч мяркуе, што інтэграцыйныя працэсы ў Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) ідуць млява.

фота Дзмітрыя Брушко, Tut.by

Такое меркаванне ён выказаў 23 красавіка на міжнароднай канферэнцыі ў Мінску.

Расія, Беларусь і Казахстан падпісалі 29 мая 2014 года ў Астане дамову аб Еўразійскім эканамічным саюзе, яна ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2015 года. 2 студзеня да ЕАЭС далучылася Арменія, у маі чакаецца далучэнне Кыргызстана. Бакі дамовіліся стварыць адзіны рынак тавараў, паслуг, працы і капіталу без выключэнняў і абмежаванняў да 2025 года.

Міхаіл Мясніковіч адзначыў, што «сёння няма праціўнікаў таго, што палажэнні дамовы трэба рэалізоўваць аператыўна, можа быць, нават з набліжэннем тэрмінаў пераходнага перыяду (2025)». Аднак з боку здаецца, што «гаворыцца шмат, а робіцца мала».

«Працэс сёння ідзе досыць млява», — сказаў Мясніковіч. Ён выказаў асцярогі, што гэты працэс можа затармазіцца, бо шэраг структур будуць пасіўна працаваць да 2025 года. Разам з тым Мясніковіч прызнаў, што ёсць «дэфіцыт ідэй, падыходаў, як забяспечыць паспяховую, бесканфліктную рэалізацыю дамовы аб ЕАЭС».

Былы прэм'ер-міністр падкрэсліў, што Беларусь выступае за стварэнне адзінага рынку без выключэнняў і абмежаванняў.

Аднак у гандлі таварамі на момант падпісання дамовы «існавалі 422 бар'еры». «71 бар'ер здымаецца падпісаннем дамовы. Астатнія нам яшчэ трэба будзе ліквідаваць», — сказаў ён.

«Калі ўводзіліся гэтыя абмежаванні, краіны кіраваліся абаронай нацыянальных інтарэсаў. Але калі мы гаворым аб стварэнні адзінага рынку, то тады некаторым удзельнікам варта адступіцца ад сваіх суверэнных правоў, каб разлічваць на саступкі з боку партнёраў. Зразумела, што працэс гэта няпросты, вызначальная роля ў гэтых працэсах належыць краіне з самай вялікай эканомікай — Расійскай Федэрацыі», — растлумачыў Мясніковіч.

Паводле яго слоў, гэтыя бар'еры адбіваюцца і на выніках узаемнага гандлю паміж членамі ЕАЭС.

«Аб'ём узаемнага гандлю таварамі паміж краінамі ЕАЭС ў 2013 годзе знізіўся на 5% у параўнанні з 2012 годам. У 2014 годзе гэты паказчык упаў яшчэ на 11%. Адбіваецца, вядома, змяненне знешніх умоў. Але мы, калі стваралі саюз, планавалі павялічыць узаемны гандаль, а пакуль атрымліваецца іншы вынік», — сказаў Міхаіл Мясніковіч.

Кіраўнік Савета Рэспублікі таксама выказаўся і з нагоды ўвядзення адзінай валюты ў ЕАЭС, бо на гэты конт вядзецца актыўная дыскусія.

«Тыя эканамісты, якія выступаюць за больш хуткае стварэнне адзінага рынку тавараў, паслуг, капіталу і працоўнай сілы без выключэнняў і абмежаванняў, выступаюць за фарміраванне валютнага саюза не потым, а паралельна з гэтым. То бок, зараз, а не да 2025 года. Яны абгрунтавана мяркуюць, што абсалютна ўсе бар'еры ва ўзаемным гандлі да часу ўвядзення адзінай валюты будуць ліквідаваныя», — сказаў ён, магчыма, прылічаючы да гэтых эканамістаў і сябе.

«Разам з тым сярод асобных палітыкаў прысутнічае не зусім правільная парадыгма інтэграцыі: увесці адзіную валюту, не забяспечыўшы ліквідацыю адрозненняў умоў вядзення гаспадарання ў ЕАЭС. На практыцы гэта можа азначаць поўнае падпарадкаванне краін ЕАЭС інтарэсам дзяржавы з большай эканомікай. Фактычна гэта можа прывесці да страты суверэнітэту. Таму справы тут сур'ёзныя», — сказаў Мясніковіч, не раскрыўшы імёны асобных палітыкаў і дзяржаў.

***

З прапановай ўвесці ў перспектыве ў Еўразійскім эканамічным саюзе адзіную валюту нядаўна выступала Расія. Нагадаем, нядаўна Уладзімір Пуцін даручыў Цэнтрабанку і ўраду РФ прапрацаваць пытанне аб мэтазгоднасці стварэння валютнага саюза ў Еўразійскім эканамічным саюзе, а 20 сакавіка на пасяджэнні кіраўнікоў ЕАЭС яшчэ раз падняў пытанне адзінай валюты.

У пачатку красавіка Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв'ю Bloomberg адзначыў, што ўвядзенне адзінай валюты ў Еўразійскім эканамічным саюзе не з'яўляецца першым пытаннем парадку дня, магчыма, нейкая такая валюта з'явіцца, як еўра ў ЕС, але пакуль праблему вельмі раздзьмулі. Паводле яго слоў, «было разважанне Пуціна: вы не супраць, калі эксперты неяк будуць гаварыць пра гэта? Добра, мы пра гэта ўжо даўно кажам, хай эксперты гавораць. Але не стаяла пытанне ўвядзення адзінай валюты ў нейкі перыяд, нават далёкі». «Гэта апошні акт, які можа быць у нашым саюзе. Столькі яшчэ праблем і выклікаў Еўразійскага эканамічнага саюза, што яшчэ дажывем мы да гэтай адзінай валюты», — дадаў беларускі лідар.

Каментары11

Цяпер чытаюць

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску17

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус гнаў па Аўстрыі з хуткасцю 200 кіламетраў у гадзіну: спяшаўся дадому6

Украіна абнавіла пералік прыярытэтных цэляў у расійскім тыле

Пуцін паабяцаў маракам, што Расія пераможа ў вайне11

Расійскі дрон трапіў у супермаркет у Чарнігаве, ёсць загінулыя

82‑гадовая амерыканская бабуля дабілася, каб у дамах састарэлых падавалі алкаголь4

Беларусы даехалі аўтастопам да Аўстраліі і расказалі, колькі патрацілі3

У Варшаве развіталіся з пісьменніцай Святланай Курс4

Кажуць, у Расіі знялі жаночую версію «Графа Монтэ-Крыста». Што гэта за серыял?12

Тры чалавекі памерлі пасля застолля ў Лагойску. Але ад чаго, пакуль невядома2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску17

«Ёсць у Беларусі людзі, якім не падабаецца расійскі сцяг, савецкі сцяг». Расіяніну на BMW Х7 з нямецкімі нумарамі пашкодзілі аўто ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць