Здарэнні1919

Дым ад гіганцкага пажару ў Чарнобыльскай зоне зносіла ў бок Беларусі, Авакаў падазрае падпал

Украінскія ўлады накіравалі на ліквідацыю пажару не толькі сілы МНС, але і Нацыянальнай гвардыі. Вецер зменіць кірунак на паўночна-заходні ўвечары ў сераду. Радыяцыйны фон у Беларусі не павышаўся.

У чарнобыльскай зоне гараць 4 квадратныя кіламетры лесу, тарфянікаў і палёў. Пажар падыходзіў за 20 км ад саркафага станцыі. А па стане на аўторак пажар прыйшоў на тарфянік за 8 км на захад ад горада Прыпяць і можа затрымацца там надоўга, выкідваючы вялікую колькасць дыму.

Паўднёвы вецер у аўторак зносіў «шлейф дыму на тэрыторыю Беларусі ў бок Светлагорска, Жлобіна, Бабруйска, Магілёва», — засцерагае кіраўнік лясной праграмы «Грынпіс Расіі» Аляксей Ярашэнка.

Паведамленне пра пажар паступіла ў Службу выратавання Кіеўскай вобласці 28 красавіка ў другой палове дня. Украінскія ўлады накіравалі на ліквідацыю пажару не толькі сілы МНС, але і Нацыянальнай гвардыі. У Чарнобыльскую зону вылецеў прэм'ер-міністр краіны Арсень Яцанюк. Да вечара сітуацыю ўдалося ўзяць пад кантроль, радыяцыйны фон у Кіеве не змяніўся.

Прэм'ер-міністр Арсень Яцанюк паведаміў, што гэта самы моцны пажар у чарнобыльскай зоне з 1992 года.

Міністр унутраных спраў Арсен Авакаў заявіў аб абгрунтаванасці версіі падпалу лесу. Ён адзначыў, што пажар бушаваў за 5 км ад могільнікаў радыеактыўных адходаў.

У Мінску 28 красавіка пры сухім надвор'і дзьмуў лёгкі паўднёвы вецер, аднак днём 29 красавіка ў сувязі з праходжаннем дажджлівага халоднага фронту ён зменіцца на паўночна-заходні. У Чарнобыльскай зоне вецер зменіцца на паўночна-заходні ў сераду ўвечары.

МНС па Гомельскай вобласці адсочвае сітуацыю. Па стане на вечар аўторка радыяцыйны фон у Беларусі не павышаўся.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі6

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Усе навіны →
Усе навіны

Пятрухін і яшчэ чалавек пяць прыйшлі пікетаваць канферэнцыю Ціханоўскай23

Ціханоўская ўсё ж змагла адкрыць банкаўскі рахунак у Польшчы6

Сёння на папцы Ціханоўскай — партрэт жыхара Брэста, якога пасадзілі на сем гадоў за тое, што ён хадзіў на суды над палітвязнямі1

Паранены беларус-добраахвотнік «Лахвіч» — той, якога нядаўна цкаваў Батулін4

Латушка — Бабарыку: Я таксама размаўляю з сябрамі. У нас розныя сябры28

Канапацкая заклікала «беларусаў, якія мяшкуюць тут», ладзіць інцыдэнты на «Новай Беларусі», абяцае падзяку ад камісіі вяртання22

Крэдыт на жыллё пад 1% — колькі насамрэч давядзецца пераплачваць за ўвесь час?3

Севярынец: Калі беларус з беларусам не будзе размаўляць па-беларуску — Беларусі не будзе43

Казка ад Сяргея Ціханоўскага з'явілася на ютуб-канале Акадэміі кіравання9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі6

Выйшаў на свабоду выбітны хірург Андрэй Любецкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць