Грамадства1010

Магіла маці Лукашэнкі ўзятая пад ахову, яе забаронена фатаграфаваць

Маці Аляксандра Лукашэнкі Кацярыну Трафімаўну пахавалі 26 мая на могілках вёскі Хімы, што ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Яны непадалёк ад роднай вёскі кіраўніка дзяржавы — Александрыі-2, дзе Кацярына Трафімаўна пражыла амаль усё жыццё.

Магіла нябожчыцы — уся ў вянках. 

Фатаздымкі магілы і саміх могілак давялося выдаліць. На гэтым настаялі двое мужчын, якія назваліся «прадстаўнікамі сям’і нябожчыцы». Сваю настойлівую просьбу яны патлумачылі нежаданьнем родзічаў Кацярыны Трафімаўны, каб такія фатаздымкі зьяўляліся ў прэсе да сарака дзён па нябожчыцы. 

На пахаванні «былі сваякі, суседзі, тыя, з кім яна працавала. Пахавалі яе з хрысціянскай пашанаю, — расказала карэспандэнту радыё «Свабода» аднавяскоўка Кацярыны Лукашэнкі. — Шмат добрага пра яе казалі. Плакалі. Яна чэснай была працаўніцай. Рабіла цялятніцай, даяркай. Гэта цяпер усё механізавана, а тады ўсё ж рукамі даводзілася рабіць. Сына годнага выгадавала. Яна ім дужа ганарылася», — зазначыла жанчына.

Усе, з кім давялося пагутарыць, адзначалі, што ў Мінск да сына яна не дужа хацела ехаць. «Паехала, калі ў яе не было ўжо сіл», — зазначыў яшчэ адзін суразмоўца.

«Жыла яна ў Александрыі-2. Домік іхны знеслі, які пабудавалі пасля пажару ў 1958 годзе. Калі пачалі ў Александрыі будаваць катэджы, то яна перабралася ў адзін з іх. На месцы знесенага старога дома пабудавалі новы», — кажа ён.

«Александрыю яна дужа любіла. Яна родам адсюль. Раней жа тут хутары адны былі. Потым людзей з хутароў аб’ядналі, і ўтварыўся такі пасёлак, у якім Кацярына Трафімаўна і жыла».

Пра смерць Кацярыны Трафімаўны Лукашэнкі стала вядома 26 мая. У гэты ж дзень яе пахавалі. Пражыла маці кіраўніка беларускай дзяржавы 90 гадоў.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе36

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе36

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць