Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»33

Крэмль уломлівае беларусаў на валюту зь дзьвюхгаловым арлом

Да Лукашэнкі бумэрангам вярнулася ягоная ж колішняя каронная фраза. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

На сваёй умоўна разьвітальнай прэсавай канфэрэнцыі 14 лютага Пуцін рэанімаваў звонкую інтэграцыйную рыторыку. Ен назваў будаўніцтва саюзнае дзяржавы прыярытэтам замежнай палітыкі Крамля.

У гэтым пытаньні "мы гатовыя пайсьці так далёка, як гэтага хочуць нашыя беларускія партнэры", заявіў кіраўнік Расеі. Такім чынам да Лукашэнкі бумэрангам вяртаецца ягоная колішняя каронная фраза.

Цяпер ужо цяжка ўявіць, што некалі беларускі прэзыдэнт рэгулярна клеймаваў маскоўскіх таварышаў за тое, што валаводзяцца з "братнім яднаньнем". Цяпер мы раз-пораз чуем зусім іншыя філіпікі — датычна нахабства "тлустых катоў", што хацелі б "прыватызаваць усю Беларусь". Вынік інтэграцыйных гульняў для афіцыйнага Менску найлепей адлюстроўвае выслоўе "За што змагаліся, на тое і нарваліся".

"І найперш, на маю думку, гаворка павінна ісьці пра інтэграцыю ў сфэры эканомікі", — падкрэсьлівае сёньня Пуцін. Іначай кажучы, пацьвярджаецца тэза аналітыкаў пра выбраную зараз Крамлём стратэгію паўзучай эканамічнай экспансіі. У прыватнасьці, як ужо зазначаў аўтар гэтых радкоў, усё выразьней вымалёўваецца пэрспэктыва фінансавай пятлі.

Паказальна, што першым нумарам у тырадзе Пуціна праходзіць пытаньне адзінай валюты, ці, наўпрост кажучы, пераходу на расейскі рубель. "Сёньня, калі расейская фінансавая сыстэма стабільная як ніколі, упэўнены, для беларускай эканомікі, для грамадзянаў Беларусі нічога, акрамя плюсаў, тут няма", — пераконвае кіраўнік суседняй дзяржавы неразумных "малодшых братоў". Так дашкольнікаў угаворваюць на прывіўку. Маўляў, ня бойцеся, гэта зусім не балюча!

А як жа, ад стабільнай валюты з дзьвюхгаловым арлом — суцэльныя плюсы! Калі не лічыць аднаго "маленькага" мінусу — пэрспэктывы страціць незалежнасьць.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе36

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску затрымалі арганізатара фінансавай піраміды, які за два гады ўзбіўся на 750 тысяч даляраў3

Наступнымі днямі да +27°С

УСУ знішчылі ў Крыме і на Данбасе яшчэ два ЗРК, прабіваюць калідоры ў небе над акупаванымі тэрыторыямі1

Мінчанкі заплацілі па 100 рублёў, каб з раскошай паглядзець «Д'ябал носіць Prada 2». Але ўсю раскошу атрымалі толькі блогеры12

«Нешта пайшло не так». Як беларуска ўвесь год купляла даляры і колькі страціла4

Удары УСУ па НПЗ пашкодзілі 23% нафтаперапрацоўчых магутнасцяў Расіі6

«Белджы» плануе сёлета выпусціць 10 тысяч электрамабіляў і гібрыдаў

Рублёвыя ўклады: якія стаўкі прапануюць банкі і што адбываецца з грашыма з улікам курсаў4

Трамп паведаміў пра фантастычныя здзелкі з Кітаем пасля сустрэчы з Сі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе36

Цапкала і Балкунец атакавалі літоўскага палітыка, які дапамагаў беларусам пасля 2020‑га і спрычыніўся да справы, якую завёў пракурор у Гаазе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць