Свет3838

Расійскі акцёр Панін: «Спадар Парашэнка, я б перарэзаў вам горла!» 

Скандальна вядомы расійскі акцёр Аляксей Панін выказаў свае меркаванні наконт таго, што адбываецца ва Украіне, а таксама расказаў пра сваё стаўленні да украінцаў.

«Крым заўсёды быў рускім. Яго жыхары заўжды адчувалі сябе расіянамі… Адэсіты ніколі не адчувалі сябе украінцамі», — расказвае пра свае візіты ў Крым і Адэсу Панін.

Таксама расійскі акцёр расказаў пра сваё ўспрыманне насельніцтва суседняй з Расіяй дзяржавы: «Украінцы — вельмі добрая нацыя, але, на жаль, вельмі дурная. Так запудрыць мазгі можна толькі папуасам з племені Новая Гвінея. Ім нібыта каралікі паказалі, і яны бягуць за гэтымі каралікамі. Яны дурныя. Гэтым карыстаюцца амерыканцы — хто заўгодна. Парашэнка той жа самы».

Далей, як кажуць, «Астапа панесла», і ён вырашыў звярнуцца персанальна да прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі: «Спадар Парашэнка, гэта ўжо нават не справа сумлення. Я нават не заклікаю да вашага сумлення — у вас яго няма. Вы не тое што несумленны чалавек, вы — жывёла. Я з вялікім задавальненнем сваімі рукамі перарэзаў бы вам горла».

У сваім маналогу акцёр прыгадвае нейкія расійскія прапагандысцкія штампы накшталт забітых дзяцей «недзе ў Данецку ці Луганску», а таксама адарваныя рукі людзей і знішчаныя дамы.

«Як жа хочацца, каб рускія войскі сапраўды ўвайшлі да вас туды. Як жа мне хочацца пабачыць Львоў у агні», — працягвае свой зварот да прэзідэнта Украіны Панін.

Завяршаецца відэа проста феерычнай развязкай, якой не чакаў бы, пэўна, нават сам Квенцін Таранціна: «Я хачу пажадаць усім дабра! Будзьце добрымі!»

Каментары38

Цяпер чытаюць

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну10

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Па загадзе камбрыга УСУ выкралі і забілі двух цывільных, якія пакрыўдзілі яго жонку42

Беларускія хірургі ўпершыню змаглі замяніць пацыенту ўсю аорту

Ціханоўская выступіць на амерыканскім форуме па бяспецы ў Аспене14

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну10

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць