Навука і тэхналогіі2626

Задача на логіку прадэманстравала нелагічнасць 90% людзей

За 50 год людзі не навучыліся вырашаць яе лепей.

Задача Ватсана, сфармуляваная ў 1960-х, дагэтуль «ламае мозг» непадрыхтаваным людзям: толькі 10% зямлян здольныя даць правільны адказ з першага разу. 

Умовы задачы простыя:

Чалавеку прапануецца чатыры карткі. Адзін бок пафарбаваны ў блакітны ці зялёны колер, на другім боку лічба. Дзве карткі павернутыя да чалавека лічбамі (цотны і няцотны лікі), дзве — каляровымі бакамі (блакітным і зялёным). Сцвярджаецца, што калі на адным боку карткі цотны лік, то іншы бок блакітны. Колькі картак трэба перагарнуць, каб праверыць гэтае сцверджанне?

Вядома, можна перагарнуць усе чатыры карткі, але гэта не самы эфектыўны спосаб. А які эфектыўны? Адну, дзве, тры? Ці толькі чатыры, каб даведацца дакладна?

Інтэрактыўнае відэа на Youtube дазваляе праверыць, ці нармальная ў вас логіка (дакладней, нелагічнасць).

Задача Ватсана зацікавіла шэраг навукоўцаў: чаму яна такая простая, а большасць людзей яе не могуць вырашыць правільна? Даследаванні сістэм чалавечага мыслення, адказных за «нелагічнасць», вядуцца дагэтуль: апошняя праца была апублікаваная ў красавіку 2015-га, праз паўсотні год пасля фармулёўкі задачы.

Мяркуецца, што цуд у самой фармулёўцы, што запускае «няправільны», але звыклы чалавеку канкрэтны алгарытм мыслення, замест «правільнага» для задачы абстрактнага мыслення.

Калі тую самую задачу сфармуляваць не пра карткі, а пра пошук паліцыяй непаўнагадовых наведнікаў бараў, на яе дадуць правільны адказ 75% людзей. Так што калі не спраўляецеся з карткамі, проста не думайце пра карткі.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць