Улада11

Прысяга ў вернасьці разьмеркаваньню

Маладых спэцыялістаў змусілі даць «клятву вернасьці». Каб яны не зьбягалі з Чашнікаў, райкам БРСМ і райвыканкам прыдумалі гэты рытуал для ўсіх дасланых у раён па разьмеркаваньні. Прыехаў — абсядзь!

Маладых спэцыялістаў змусілі даць «клятву вернасьці».

Каб яны не зьбягалі з Чашнікаў

, райкам БРСМ і райвыканкам прыдумалі гэты рытуал для ўсіх дасланых у раён па разьмеркаваньні. Прыехаў — асядай!

Кіраўніца ідэалягічнага аддзелу райвыканкаму Тацяна Пчолкіна распавяла, што ў лютым церазь яго ўжо прайшлі 98 выпускнікоў навучальных устаноў, якія прыбылі ў Чашніцкі раён на першую ў сваім жыцьці працу.

— Усё было вельмі ўрачыста, — распавядае спн. Пчолкіна. — Хлопцы і дзяўчаты паабяцалі быць добрымі спэцыялістамі ў сваёй справе, адказна і прафэсійна працаваць, і некалькі разоў разам зь вядучым паўтарылі слова «Клянёмся!»

У імпрэзе ўзялі ўдзел таксама старшыня райвыканкаму і вэтэраны працы: яны натхнялі моладзь сваім прамовамі.

Некаторыя зь нядаўніх выпускнікоў, цяперашніх маладых спэцыялістаў, сталі героямі дакумэнтальнага фільму, зьнятага адмыслова да гэтай вечарыны.

— Было трохі сьмешна глядзець, калі нехта з экрану няшчыра распавядае, як яму нібыта пашанцавала трапіць на працу ў Чашніцкі раён і якое добрае яму папалася кіраўніцтва, — гаворыць маладая настаўніца, запрошаная на імпрэзу. — А вось калі пачуліся словы «Клянёмся!», то зрабілася зусім ня сьмешна. Як мне здаецца, адказнага стаўленьня да свае прафэсіі трэба вымагаць ня клятвамі на вернасьць. У кожнага работніка мусяць быць добрыя ўмовы працы, прыстойны заробак і пэрспэктывы прафэсійнага росту. Тады ніякія клятвы не спатрэбяцца, і прыдумляць іх на ўзор «Клятвы юнага піянэра» нікому не давядзецца.

Гэтае меркаваньне, зразумела, не было агучана падчас імпрэзы ў раённым Палацы культуры. Наступным годам мясцовыя ідэолягі і БРСМаўцы абяцаюць паўтарыць рытуал — мажліва, зь некаторымі зьменамі ў праграме.

У раёне чакаюць прыезду маладых урачоў, настаўнікаў, вэтэрынараў. Для іх ёсьць шмат вакансіяў, бо выпускнікі навучальных устаноў, адпрацаваўшы належныя два гады, вельмі часта зьяжджаюць з Чашніцкага раёну ў іншыя месцы, не знайшоўшы тут для сябе нічога прывабнага… Пакараньня для парушальнікаў «Клятвы вернасьці» у Чашніцкім БРСМе пакуль не прыдумалі.

Паводле: Алена Штраль, BulletinOnline.org

Каментары1

Цяпер чытаюць

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Усе навіны →
Усе навіны

«Вельмі цікавыя заявы саюзніка Пуціна». Кіраўнік МЗС Германіі адрэагаваў на заявы Лукашэнкі пра вайну ва Украіне7

У Варшаве замежнікаў правяралі «патрульныя» ў форме, якія не маюць дачынення да дзяржаўных органаў11

«Я не хачу ў загончык беларушчыны». Кныровіч адказаў на крытыку за ўдзел у канцэрце на Дзень Расіі85

Беларуска знайшла італьянскую сям’ю, якая прыняла яе пасля Чарнобыля. Яна думала, што італьянцы яе кінулі11

Джорджа Мелоні на саміце G7 пахвалілася, што перамагла шкодную звычку4

21‑гадовага хлопца са Светлагорска пасадзілі за палітыку. Хлопец жыў у дзетдоме, а нядаўна сам стаў бацькам1

Колькасць абортаў у Беларусі абнавіла гістарычны мінімум. Але на Магілёўшчыне іх усё больш4

Брытанскі тэлевядучы Джэрэмі Кларксан паведаміў, што ў яго дыягнаставалі рак2

Стала вядома пра арышт яшчэ аднаго каліноўца Андрэя Сяргеева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?18

Грамадстваудакладнена18

Што вядома пра жанчыну, якая загінула ў аўтобусе, што вёз беларускіх футбалістаў-школьнікаў у Геленджык?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць