Некалькі дзён таму побач з Кафедральным саборам Святога Духа і плошчай Свабоды з'явілася лаўка Агінскага.
Лаўка выкананая з метала і стылізаваная пад герб роду Агінскіх, на якім святы Георгій на белым кані забівае чорнага цмока. Унізе па-руску месціцца надпіс: «Выбітнаму сыну Айчыны — Агінскаму Міхаілу Клеафасу».
Мінчукі навінку ўжо ацанілі і з радасцю фатаграфуюцца на гэтай лаўцы.
Каментары