Улада55

Макей: Мы б хацелі, каб інтэграцыйныя працэсы ў межах ЕАЭС развіваліся больш дынамічна

Беларусь не задаволена дынамікай развіцця інтэграцыйных працэсаў у Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС), заявіў міністр замежных спраў краіны Уладзімір Макей у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія 24». 

Відэаінтэрв'ю апублікаванае 9 ліпеня на сайце «Расія 24». 

«Беларусь не вельмі задаволена дынамікай і прагрэсам гэтых працэсаў у развіцці ЕАЭС, — сказаў Макей. — Як гэта ні парадаксальна, мы сёння маем падзенне тавараабароту ў межах ЕАЭС. У Беларусі ідзе падзенне тавараабароту і з Расіяй, і з Казахстанам, і з іншымі дзяржавамі. Хоць, напрыклад, з Афрыкай і Азіяй у нас ідзе рост тавараабароту».

Макей таксама зазначыў, што некаторыя партнёры Беларусі па ЕЭАС «таксама садзейнічаюць таму, каб дынаміка ішла не тымі тэмпамі», якія хацелі б мець удзельнікі саюза.

У якасці прыкладу кіраўнік МЗС Беларусі прывёў Казахстан, які «паскоранымі тэмпамі» імкнецца да ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, што прывяло да зніжэння мытнай абароны. Гэта, паводле слоў Макея, робіць магчымым для Казахстана мець «больш ліберальныя рэжымы гандлю з шэрагам краін СГА ў параўнанні з дзяржавамі — партнёрамі па ЕЭАС».

Макей паведаміў, што Беларусь будзе ўзнімаць гэта пытанне ў межах Еўразійскай эканамічнай камісіі. «Мы, беларускі бок, зацікаўленыя ў тым, каб інтэграцыйныя працэсы ў межах ЕЭАС развіваліся вельмі дынамічна, хутка і каб яны былі ўзаемавыгаднымі для ўсіх дзяржаў», — сказаў міністр замежных спраў Беларусі.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Усе навіны →
Усе навіны

«Чувак дзела сказаў». Людзі масава падтрымалі студэнта-афрыканца9

Вы выкідваеце чэкі з крамаў у макулатуру? Вы жорстка памыляліся3

«Я дзейнічаў паспешліва і дапусціў некалькі памылак». Сяргей Ціханоўскі запісаў відэа пра 100 дзён на волі60

У Мінску прадаюць кватэру за $2,3 мільёна. Што прапаноўваюць за такія шалёныя грошы? ШМАТ ФОТА10

У Офісе Ціханоўскай пракаментавалі рашэнне знізіць узровень яе фізічнай аховы ў Літве17

Беларус прапусціў стартавы матч у НХЛ. У яго няма амерыканскай візы

Эксперты назвалі тры бытавыя прыборы, якія ні ў якім разе нельга ўключаць праз падаўжальнік12

«Падумаў, што недзе побач мядзведзь». Нобелеўскаму лаўрэату ў лічбавым дэтоксе ўсё ж паведамілі пра ўзнагароду2

Крык душы Жыгара пра групу Кавалеўскага: Гучаць заявы, што Лукашэнка легітымны прэзідэнт, хоць і не абраны дэмакратычна62

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі31

Дзядок патлумачыў, чаму вызвалілі менавіта тых палітвязняў, каго вызвалілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць