Грамадства33

Сілавікі выдалі сваю версію справы афганца з ампутаванай рукой. Дадалі і ягоныя хвалебныя словы

Міністэрства ўнутраных спраў адрэагавала на днямі апублікаваную інфармацыю пра былога афганскага вайскоўца, які быў нібыта збіты беларускімі сілавікамі так, што яму давялося ампутаваць руку. Паводле афіцыйнай заявы МУС, інфармацыя пра збіццё не адпавядае рэчаіснасці, хоць факт калецтва афганскага афіцэра прызнаецца. 

Джыхад Махамад Гуль раней і цяпер. Фота: 8am.media

Па версіі МУС, афганец Джыхад Махамад Гуль прыбыў у Беларусь з Расіі. 30 чэрвеня яго затрымалі ў Мінску разам з групай нелегальных мігрантаў. Паколькі ў мужчыны скончыўся тэрмін дзеяння расійскай візы, якая дазваляла знаходзіцца ў Беларусі, то 1 ліпеня ён самастойна пакінуў Беларусь і паехаў у Расію.

«Аднак мужчына незаконна вярнуўся ў Беларусь і 27 ліпеня звярнуўся ў сталічную ўстанову аховы здароўя. Пасля аказання меддапамогі адпушчаны, але праз два дні шпіталізаваны і знаходзіўся на лячэнні да 20 верасня», — паведамляюць сілавікі.

Пасля таго 9 верасня ў Дэпартамент па грамадзянстве і міграцыі, як сцвярджаецца, паступіў зварот ад Прадстаўніцтва ААН па справах уцекачоў, што гэты чалавек з ампутаванай рукой жадае падаць хадайніцтва аб наданні статусу бежанца або іншай форме абароны ў Беларусі. 22 верасня ДГіМ паведаміў, што пасля заканчэння лячэння яму трэба асабіста звярнуцца ва ўпраўленне па справах мігрантаў Віцебскай вобласці для падачы хадайніцтва. Таксама яму прапанавалі месца ў пункце часовага размяшчэння бежанцаў у Віцебску.

Сёння, як сцвярджае прэс-служба МУС, мужчына прыехаў у Віцебск для падачы хадайніцтва, дзе яго сустрэлі з гатоўнасцю дапамагчы.

У сваю чаргу, галоўная доктарка Гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі горада Мінска Вольга Святліцкая заявіла, што медыкі зрабілі ўсё магчымае, каб захаваць жыццё пацыента. Па яе словах, ён прабыў у бальніцы 52 дні, а выдаткі бюджэту на яго лячэнне перавысілі 56 тысячаў рублёў і пакуль не кампенсаваныя. 

Пытанне, дзе Джыхад Махамад Гуль так пакалечыўся, што яму спатрэбілася ампутацыя, абыходзяць як сілавікі, так і доктарка.

Не праясняе гэтага і сам мужчына, у паведамленні МУС прыводзяцца толькі гэтыя нібыта сказаныя ім словы:

«Фізічная сіла з боку беларускіх паліцэйскіх да мяне не прымянялася. І я хачу прывезці ў Беларусь сваю сям'ю, бо тут бяспечна!»

Каментары3

  • Аляксандр
    08.10.2025
    Мянтоў і гэбістаў хутка будуць і афганцы адлоўліваць.
  • Санта Бэрримор
    08.10.2025
    Ну конечно, так мы и поверим этим недорозумениям в погонах
  • Klim
    09.10.2025
    Семью он хочет привезти. Не не надо.

Цяпер чытаюць

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды29

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Усе навіны →
Усе навіны

Дарадца прэм'ера Літвы: Мяжа з Беларуссю можа быць адкрыта раней, чым планавалася11

На Падляшшы даўно стаяць указальнікі па-беларуску. Палякі з іншых рэгіёнаў Польшчы абурыліся, ім адказалі33

Сетка мінскіх кафэ «Смажка» зноў сабрала велізарную чаргу ФОТАФАКТ3

«Байсол» запускае калядны збор для дзяцей палітвязняў5

Лукашэнка: Жыццё прымусіць Польшчу і краіны Балтыі будаваць нармальныя адносіны з Беларуссю і Расіяй19

У Расіі здымаюць камедыйны серыял пра «СВА». Генеральным прадзюсарам стаў Вадзім Галыгін30

Літва можа адкрыць мяжу з Беларуссю раней за 30 лістапада20

Трэцяе здарэнне на чыгунцы ў Польшчы — на рэйках выявілі накладку са смартфонам5

Паведамленне аб небяспецы ў дзіцячым садку ў Мінску не пацвердзілася

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды29

Людзі ў шоку ад жыровак за кастрычнік. І яны не дармаеды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць