Улада22

ЗША зацікаўленыя ў адмене санкцый у дачыненні да Беларусі

Злучаныя Штаты Амерыкі зацікаўленыя ў адмене санкцый у адносінах да Рэспублікі Беларусь, але чакаюць крокаў насустрач з боку беларускіх уладаў. Пра гэта ў інтэрв'ю праграме «Контуры» тэлеканала АНТ вечарам 12 ліпеня заявіў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Скот Роланд.

«Санкцыі падаўжаюцца штогод на падставе ўказа ад 2006 года. Яны з'яўляюцца адраснымі і не накіраваныя супраць шараговых грамадзян Беларусі. Наша палітыка ў гэтым пытанні ўзгадняецца з Еўрапейскім саюзам», — сказаў амерыканскі дыпламат.

«У канчатковым выніку, мы самі зацікаўленыя ў адмене санкцый і аднаўленні нармальных стасункаў. Але адбыцца гэта можа толькі ў выніку канкрэтных крокаў з боку беларускага ўрада, — заявіў кіраўнік дыпмісіі ЗША ў Мінску. — У той жа час Злучаныя Штаты перакананыя, што рознагалоссі ў некаторых абласцях не выключаюць магчымасці развіваць стасункі там, дзе нашы інтарэсы супадаюць — эканамічны рост, гандаль, падтрымка незалежнасці і суверэнітэту Беларусі. Мы ўпэўненыя, што неабходна імкнуцца да прагрэсу ў тых галінах, дзе нашы інтарэсы супадаюць».

Таксама Роланд падкрэсліў, што Злучаныя Штаты Амерыкі нейтральныя што да кандыдатаў на выбарах прэзідэнта Беларусі.

«У нас выразная пазіцыя ў дачыненні да любых выбараў ва ўсім свеце, — заявіў амерыканскі дыпламат. — Мы заклікаем да правядзення выбараў як справядлівага і празрыстага працэсу, у якім выяўляецца воля народа».

ЗША, па словах кіраўніка амбасады, «не раз заяўлялі, што мы ні «за» і ні «супраць» нейкага канкрэтнага кандыдата на беларускіх выбарах». «Мы выступаем у падтрымку працэсу справядлівага, празрыстага і свабоднага ад запалохвання. Удзел у гэтым працэсе павіння быць даступны ўсім», — адзначыў Роланд.

Перадвыбарчая кампанія, як падкрэсліў амерыканскі дыпламат, не менш важная, чым само галасаванне — гэта агульная пазіцыя Злучаных Штатаў і АБСЕ. «Мы заклікаем улады даць магчымасць прадстаўнікам грамадзянскай супольнасці і апазіцыйных партый зарэгістравацца ў якасці кандыдатаў і без перашкод удзельнічаць у кампаніі», — заявіў кіраўнік дыпмісіі ЗША ў Менску.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі можна будзе разлічвацца па QR-кодзе3

«З якой пары фасады сталі важнейшымі за чалавечае жыццё?» Чаму еўрапейская фобія да кандыцыянераў абсурдная20

Бабёр трапіў пад цягнік на вачах школьнікаў у Германіі. Для яго ратавання затрымалі дзевяць цягнікоў13

Ва ўчорашнім пажары ў Мінску згарэла прастора для мерапрыемстваў, якая адкрылася толькі тры месяцы таму1

У Беларусі ўжо +35°С

«Мы ў шоку і разгубленасці». Што адбываецца на месцы пажару ў доме ў цэнтры Мінска2

Літва паслала ратавальнікаў у Венесуэлу, Беларусь — не8

Турысты на Вілейскім вадасховішчы сустрэлі савяня, і яно аказалася вельмі мілым3

У Гомелі хлопец шукае жонку па аб’яве — ён расклеіў па горадзе сотні ўлётак17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам14

Гістарычныя +40,4°C у Пінску — гэта толькі разагрэў. Беларусь уваходзіць у новую кліматычную эру і на вачах стане лесастэпам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць