Здарэнні1010

Кантрабандныя беларускія цыгарэты возяць ва Украіну фурамі

Толькі на памежным пераходзе «Даманава» адначасова знаходзілася 38 фур з цыгарэтамі, якія везлі ва Украіну.

Адпаведны дакумент апублікаваў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» дэпутат Вярхоўнай Рады Ігар Гузь.

«На тэрыторыі Беларусі, паблізу ўкраінскага памежна-прапускнога пункта «Даманава» стаіць 38 фур з кантрабанднымі цыгарэтамі. Арыфметыка наступная: 38 памножыць на $ 30 тысяч = $ 1.140.000.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі, да гэтай справы мае дачыненне Раман Мікіцюк, экс-рэгіянал і прэтэндэнт на пасаду начальніка Валынскай мытні. Яго пратэжэ, в.а. кіраўніка мытні Дзмітрый Якабчук у цяжкіх роздумах, як даць рух справе.

Дарагія журналісты, цікавая тэма для расследавання. Ужо сёння асабіста звярнуўся з гэтай нагоды да кіраўніка СБУ Васіля Грыцака».

Дэпутат таксама апублікаваў ліст СБУ начальніку Валынскай мытні, у якім ідзе гаворка аб вялікай колькасці грузавых аўтамабіляў на тэрыторыі Беларусі ля ўкраінскай мяжы.

Нагадаем, учора губернатар Закарпацкай вобласці Украіны Генадзь Маскаль паведаміў аб тым, што кантрабандныя цыгарэты паступаюць з Беларусі ва Украіну і праз Чарнігаўскую вобласць.

Каментары10

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»5

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»

Усе навіны →
Усе навіны

Вольф Месінг і не толькі: якія астролагі і вешчуны дзейнічалі ў Гродне 100 гадоў таму2

ЗША тэрмінова распрацоўваюць сістэму «Залаты купал» супраць дальнабойных ракет10

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі21

Памёр славуты баксёр-цяжкавагавік Джордж Форман1

Следам за дубайскім шакаладам у Беларусь прыходзяць «анёльскія валасы»3

Як выглядаюць чэргі на маршруткі з Мінска ў Барысаў і Жодзіна ВІДЭА7

Памятаеце стваральніка адыёзнага сайта «Літкрытыка», які быў палітвязнем? Здаецца, яго арыштавалі зноў3

Для бібліятэкі імя Караткевіча ў Рагачове закупляюць тысячы кніг, але ніводнай на беларускай мове16

Блогеру Мэлстрою адправілі позву на допыт у пасольства Расіі ў Чарнагорыі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»5

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць