Свет1010

«Карабель мерцвякоў». У Атлантычным акіяне сустрэлі лодку, поўную трупаў

Нямецкі падарожнік Міхаэль Атуг з двума сябрамі сабраўся праплысці на яхце ад Канарскіх астравоў каля ўзбярэжжа Афрыкі да Гвадэлупы ў Карыбскім моры. Але не разлічваў, што ў акіяне наткнецца на такую страшную знаходку, піша Bild.

На 11-ы дзень падарожжа кампанія сяброў выявіла на першы погляд пустую драўляную лодку — такую, якія выкарыстоўваюць рыбакі каля ўзбярэжжа Сенегала. Незвычайным, аднак было тое, што ад яе ішоў моцны пах мярцвечыны. Акрамя таго, мужчыны пабачылі каля лодкі акулу.

«Усё дно васьміметровай, цяжкой, старой драўлянай лодкі было завалена мёртвымі целамі. Мужчынамі, жанчынамі і, магчыма, дзецьмі. Карабель мерцвякоў. Цяжка сказаць, колькі іх было. Відаць, яны памерлі ад спёкі, голаду і смагі самым жахлівым чынам», — сказаў Атуг у размове з Bild.

Яхтсмены мяркуюць, што судна ішло з Заходняй Афрыкі на Канарскія астравы. На такіх лодках часта размяшчаюцца не менш за 50 бежанцаў.

«Яны змагаліся за сваё жыццё да канца. Ніхто не заслугоўвае падобнага. Спадзяюся, калі-небудзь нелегальныя перавозчыкі мігрантаў атрымаюць за гэта справядлівае пакаранне», — дадаў Атуг.

Падарожнікі з Германіі звярнуліся ў іспанскую берагавую ахову, але там не сталі буксіраваць судна. Пасля адгукнуліся сенегальскія ўлады, але яны таксама не аказалі ніякай дапамогі. Лодка з трупамі, відаць, так і застаецца ў адкрытым акіяне.

Каментары10

  • Answer
    23.03.2025
    Нелюдзі, мигрируйте легально!
  • Небяспечная сітуацыя
    23.03.2025
    Цікава логіка, яе наяўнасць ў тых, хто тут кідае абразы. Ці вы маеце такую патрэбу абражаць? Немцы не малі ніякіх паўнамоцтваў, зыходзіць ў лодку з памерлымі. Ўсе неабходнае і ад іх залежнае яны зрабілі.
  • Лол
    23.03.2025
    Нелюдзі, абажаю такія нялепыя канапныя каментары. То бок на месцы падарожнікаў, знайшоўшы лодку поўную апухлых смярдзючых трупаў, каторая плавала ў акіяне не адзін дзень, вы бы зайшлі ў гэтую лодку і пачалі разграбаць трупы, шукаючы там жывых, не зважаючы на меры бяспекі. І чаму гэта іспанцы, павінны займацца чужымі лодкамі каля Сінегала ? Давайце тады беларусы зоймуцца.

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра вынікі праверкі па скарзе аб збіцці вучня ў полацкай спартыўнай школе4

Вагнераўцы на расійскім «ценявым флоце» — не толькі для аховы грузаў. Вынікі новага расследавання2

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі53

Расея стварае пляцоўкі для запуску баявых беспілотнікаў каля межаў Беларусі. Вось дзе1

Хто забараняе ў Беларусі кнігі — вось гэтыя 22 чалавекі37

Інфляцыя ў маі апусцілася ніжэй за 5 працэнтаў

Пад Мінскам мужчына наступіў на асу і памёр4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць