Усяго патроху

Мытнікі расказалі, як увозіць у краіну насенне і кветкі

Што рабіць, калі хочаш правезці ў Беларусь кветкі, расліны ці насенне? Ці магчыма гэта ўвогуле, а калі так — ці трэба запаўняць нейкія дакументы? Адказы на гэтыя пытанні далі ў Дзяржаўным мытным камітэце. 

Як піша БЕЛТА, калі вы ўвозіце ў краіну расліны, то трэба ісці праз чырвоны калідор, пасля чаго спатрэбяцца запаўненне пасажырскай мытнай дэкларацыі і прахаджэнне фітасанітарнага ды мытнага кантролю.

Насенне і пасадачны матэрыял можна ўвозіць толькі з фітасанітарным сертыфікатам ад упаўнаважанага органа краіны-экспарцёра або рээкспарцёра, незалежна ад вагі. Гэта тычыцца насення, пладоў, частак раслін для размнажэння, бульбы і матэрыялаў для навуковых даследаванняў.

Без сертыфіката можна ўвозіць да 5 кг прадукцыі так званай высокай фітасанітарнай рызыкі. Сюды ўваходзяць гародніна, садавіна, грыбы, зеляніна, арэхі і іншая прадукцыя. Таксама без дакументаў можна правезці адну дыню, кавун або гарбуз, а таксама да 3 букетаў зрэзаных кветак.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пакажуць фільм пра кіраўніцу Theranos, асуджаную на 11 гадоў за буйное махлярства. Фільм б'е ўсе магчымыя рэйтынгі4

У Калінінградскай вобласці разбіўся вайсковы самалёт Су-30СМ6

Каля берагоў Амана заўважылі ружовых дэльфінаў. Чаму яны такога колеру — загадка ВІДЭА2

Зяленскі заявіў пра гатоўнасць да мірнага пагаднення з размежаваннем па цяперашняй лініі фронту16

У Расіі чарговы рэгіён скараціў выплаты сем’ям загінулых на вайне супраць Украіны3

Уіткаф назваў Пуціна гуманістам25

Кіраўнік кампаніі паспрабаваў уладкавацца на працу па вакансіі ў сваю фірму — і не прайшоў адбор6

Гродзенец прадае паштовую марку XIX стагоддзя. Просіць 1400 рублёў1

Пуцін прапанаваў Уіткафу абмеркаваць магчымую сустрэчу з Трампам у Кітаі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць