Свет2121

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі

Маці, якая прыляцела з Нарвегіі, спадзяецца, што Марыя адновіцца.

Марыя Кавальчук. Фота: сацсеткі

Карыстальнікі інтэрнэту з усяго свету шукаюць драбнічкі новай інфармацыі пра лёс 20-гадовай украінскай мадэлі Onlyfans Марыі Кавальчук, разглядваюць яе сацсеткі і даюць сваю ацэнку сітуацыі.

Нагадаем, дзяўчыну знайшлі на абочыне адной з дарог Дубая з пераломамі ног і хрыбетніка пасля «вечарынкі з шэйхамі». Яна перанесла некалькі аперацый, але па-ранейшаму не можа рухацца.

Паліцэйскія абвяргаюць інфармацыю пра абочыну дарогі. Цяпер сцвярджаецца, што дзяўчына ўпала з вышыні ў зоне будоўлі:

«Паліцыя Дубая пацвярджае, што грамадзянка Украіны, пра знікненне якой раней паведамлялася, зараз шпіталізавана, атрымлівае медыцынскую дапамогу ў прысутнасці сваёй сям'і. Усебаковае расследаванне паказала, што яна атрымала сур'ёзныя траўмы пасля таго, як адна ўвайшла на абмежаваную будаўнічую пляцоўку і ўпала з вышыні».

Маці дзяўчыны насамрэч прыляцела ў Дубай з Нарвегіі, дзе знаходзілася раней, і будзе дапамагаць Марыі. «Яна праходзіць медыцынскае лячэнне, і ўсё будзе добра», — сказала жанчына.

Гісторыя прыцягнула ўвагу вельмі многіх сацыяльных груп, у твітары вядуцца сотні трэдаў пра сітуацыю з дзяўчынай. Феміністкі ўзялі Марыю на ўзбраенне як ахвяру гвалту. Украінцы выказваюцца наконт таго, наколькі дарэчна падчас вайны весці такі лад жыцця. Хапае галасоў і ад тых, хто піша «сама вінаватая, ведала, куды ішла».

Што цікавага ў сацсетках 20-гадовай Марыі? 

Апошні твіт Марыі — зроблены за паўтара месяца да трагедыі — сабраў ужо каля 140 тысяч праглядаў. Відавочна, што абсалютная большасць чытачоў зайшла на старонку пасля таго, як даведалася пра сітуацыю ў Дубаі. Нават цяпер у дзяўчыны менш за 4000 падпісчыкаў, а было яшчэ менш.

Марыя Кавальчук. Фота: сацсеткі

Старонка дзяўчыны ў твітары называецца «Доза шчасця» і ўтрымлівае пад сотню эратычных здымкаў рознай ступені аголенасці.

Грамадская пазіцыя аднойчы ўсё ж праяўляецца. Допіс з карцінай у выглядзе ўкраінскага сцяга падпісаная #peaceforukraine (мір для Украіны).

Цікава, што Марыя Кавальчук неяк у Чарнагорыі прыняла ўдзел у акцыі салідарнасці з расійскім палітзняволеным Барысам Кагарліцкім.

Каментары21

  • Малдэр
    22.03.2025
    Напішыце пра тое, што адбываецца з працоўнымі міграткамі з Уганды і Кеніі. Ці на тых самых будоўлях з працаўнікамі з Бангладэш ці Інданэзіі.
  • @
    22.03.2025
    Феміністкі ўзялі Марыю на ўзбраенне як ахвяру гвалту.

    Феминизм головного мозга очень вреден. Наста Базар например считает что хейт в её сторону это потому что она женщина.
  • Лысы з бразэрс
    22.03.2025
    Чамусьці больш за ўсё артыкулаў пра яе ў расейскіх "смі" і інфармацыйных памыйках. Пішуць, што нібыта яна прыехала ў Дубай з расейскай калегай па цэху, але на "будоўлю з шэйхамі" пайшла адна. Ды шмат яшчэ чаго пішуць. Дай ёй бог здароўя.

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў35

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Стары касмічны тэлескоп NASA вось-вось упадзе на Зямлю — ён важыць паўтары тоны1

Хакеіст «Нёмана»: мяне ўкусіў клешч — з не вельмі добрымі наступствамі3

У Рыме ў ноч Хэлаўіна беларуска з кіркай спрабавала трапіць у чужую кватэру3

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты7

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

Ад «дзякуй» да «наперадзе ДАІ»: як разумець сігналы кіроўцаў6

Украіна ўдарыла па расійскай вытворчасці ракет і СПА

Гэта неймаверна, але ў Альшаны — агурковую сталіцу Беларусі — з Масквы везлі фуру агуркоў. Яе не пусцілі ў краіну9

Расія ўдарыла па энергетыцы — тысячы сем’яў засталіся без святла

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў35

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць