Навука і тэхналогіі1414

Асцярожна, Windows абнаўляецца: небяспечны момант апдэйта да «дзясяткі»

Microsoft хоча зрабіць вам прыемна, але калі ў вас падключаны лімітаваны інтэрнэт, можа выйсці наадварот.

Рабочы стол Windows 10. Скрыншот: stuff.tv

Фінальная версія Windows 10 мае выйсці 29 ліпеня. Яна будзе каштаваць 110-150 даляраў, але карыстальнікі ліцэнзійных «сямёркі» і «васьмёркі» атрымаюць яго бясплатна. Адна праблема: Microsoft за дзень да рэлізу пачынае таемна запампоўваць файлы інсталяцыі, калі карыстальнік зарэзерваваў для сябе абнаўленне. Сама інсталяцыя мае прайсці ў дзень рэлізу, 29 ліпеня.

Небяспека ў тым, што абнаўленне запампоўваецца самастойна, незаўважна для карыстальніка. Калі камп’ютар падлучаны да лімітаванага — напрыклад, мабільнага — інтэрнэту, карыстальнік можа страціць каля 3 Гб трафіку.

Варта быць асцярожным, калі вы карыстаецеся лімітаваным інтэрнэтам і замаўлялі сабе «аўтадастаўку» абнаўлення. Дарэчы, надалей не атрымаецца адключыць аўтаматычныя абнаўленні — «дзясятка» будзе цягнуць усе «латкі» ў прымусовым парадку.

Увагу на гэта звярнулі карыстальнікі reddit ды іншых форумаў і блогаў. Файлы абнаўлення пачалі з’яўляцца ў схаванай дырэкторыі $Windows.~BT на сістэмным дыску. Калі такой дырэкторыі няма, а вы хочаце пахутчэй атрымаць абнаўленне, запусціце службу Windows Update уручную.

Абнаўленне можа несці нязручнасці: праблемы з драйверамі, «вылеты» праграмы абнаўлення, раптоўныя «тармазы»… Будзьце гатовыя да таго, што новая Windows 10 у першыя дні можа быць «сырой». Затое яе абяцаюць бясплатна абнаўляць яшчэ дзесяць год — «дзясятка» можа стаць наогул «апошняй Windows».

Сярод галоўных навінак Windows 10 у настольнай версіі інтэграцыя галасавога памочніка Cortana, вяртанне звыклага меню «Пуск», а таксама перапрацаваны стандартны браўзер — ужо не Internet Explorer, а Microsoft Edge. Акрамя настольнай, на восень запланаваны выпуск і мабільнай Windows 10 (агулам «дзясятак» будзе сем).

Аўтаматычныя абнаўленні да Windows 10 тычацца толькі ўладальнікаў ліцензійных версій Windows 7 ды Windows 8. Карыстальнікам XP прыйдзецца абнаўляцца ўручную. Піратам жа, абяцае Microsoft, прыйдзецца памучыцца. Ды і мець праблемы з законам — чуткі пра «сусветную амністыю піратаў» не спраўдзіліся, а ў Беларусі тым часам упершыню выпісаны штраф за пірацкую Windows.

Каментары14

Цяпер чытаюць

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю9

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Усе навіны →
Усе навіны

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

Стала вядома, як цяпер жыве ў Расіі сям'я збеглага прэзідэнта Украіны Януковіча і як яго самога цяпер завуць2

На ўсходніх Карыбах вырашылі мяняць Лізавету ІІ на грашах не на Карла ІІІ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю9

У Пскове расіянін забіў беларуса Валерыя за тое, што той патрабаваў паважаць беларускую нацыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць