Навука і тэхналогіі66

Microsoft назвала «дзясятку» апошняй Windows

Зараз Windows з прадукту ператворыцца ў сэрвіс.

Выява: news.microsoft.com

«Цяпер мы выпускаем Windows 10, а праз тое, што Windows 10 гэта апошняя версія Windows, мы ўсе працуем над Windows 10», — такую загадкавую фразу сказаў Джэры Ніксан, распрацоўшчык-«евангеліст» Microsoft, перадае The Verge.

Фраза значыць, што Microsoft не працуе адначасова над яшчэ адной версіяй Windows — як падчас выпуску Windows 8.1 працавала над Windows 10. Пасля «дзясяткі» кампанія не плануе «наступную Windows».

Цяпер распрацоўшчыкі могуць вольна казаць пра абнаўленні Windows, бо ніякага «вялікага сакрэту» няма — Windows будзе атрымліваць паступовыя, невялікія абнаўленні. У якасці прыкладу прыводзіцца браўзер Chrome, які абнаўляецца рэгулярна, але без гучных прэзентацый і рэвалюцыйных змен.

Гэта можа гучаць як адмова ад Windows ці спроба яе «забіць», але на самой справе гэта сведчыць аб змене бізнес-мадэлі. Ад мадэлі рэгулярнага продажу новых праграмных прадуктаў Microsoft пяройдзе да мадэлі «Windows як сэрвіс».

Windows 11 ці Windows 12 не купіш. Прыйдзецца купляць падпіску на Windows на яшчэ адзін год.

Падрабязнасці схемы распаўсюду невядомыя. Магчыма, схема будзе падобнай да сённяшняга распаўсюду пакету праграм Office 365. Таксама невядома, як аперацыйная сістэма будзе працаваць у выпадку неаплаты.

***

Папярэднюю версію Windows 10 можна бясплатна паспрабаваць ужо сёння. Яна мае цесную інтэграцыю настольнага камп’ютара і мабільных прылад, галасавы асістэнт Cortana, браўзер Edge (раней вядомы як Project Spartan), перапрацаванае меню «Пуск» ды мноства іншых навінак.

Выхад настольнай версіі Windows 10 чакаецца летам 2015 года, мабільнай — крыху пазней.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку22

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША мужчына выйграў больш за мільярд даляраў у латарэю2

Сёння раніцай у Гомелі быў зафіксаваны пажар

У Беларусь вернецца спёка да +36 градусаў2

«Усе шукаюць варыянты перастроіцца». Што робяць беларускія прадаўцы пасля пажараў на складах Wildberries4

Беларуская асацыяцыя бацькоў у Літве прапанавала літоўскім чыноўнікам выкарыстоўваць беларускую мову замест рускай6

У знакамітага зубра з трасы М-1 з’явіўся «малодшы брат»1

Мінчук з псіхічным разладам завяшчаў дзве сталічныя кватэры міністэрству5

Ад украінскай спявачкі патрабавалі выбачыцца за відэа з «харошым рускім». Яе адмова выклікала скандал34

Чатыры расійскія сапёры загінулі пры размінаванні ў Севастопалі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку22

Мінскі медык пайшоў ваяваць за Расію, праз месяц атрымаў цяжкае раненне, а цяпер выбівае выплаты, седзячы ў інвалідным вазку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць