Нерухомасць77

У Камянецкім раёне разабралі царкву — помнік архітэктуры. Абаронцы старыны баяцца, што на яе месцы паставяць новую, у маскоўскім стылі ФОТА

Карэспандэнт Беларускага Радыё Рацыя накіраваўся ў вёску Малыя Мурыны Камянецкага раёна, каб спраўдзіць, ці сапраўды мы беззваротна страцілі помнік архітэктуры 18 стагоддзя. Такое меркаванне ў беларускіх карыстальнікаў сеціва з’явілася пасля размяшчэння фотаздымкаў раскіданай Мікалаеўскай царквы. Наколькі нечаканым было гэтае раскідванне?

Пра гэта пытаем у вернікаў з суседняй вёскі Вялікія Мурыны, якая з’яўляецца часткай прыхода Мікалаеўскай царквы. Жанчына, што перабірае цыбулю ў сваім падворку распавядае, што наведвала царкву з дзяцінства і што «цэрква вэльмы старая». Па словах жанчыны, спачатку культавую пабудову хацелі толькі парамантаваць, але калі знялі шалёўку, аказалася, усё дрэва пад ёй гнілое. Называе кабета і найбольш верагодную прычыну такога дрэннага стану мясцовай святыні — ажно тры дзесяцігоддзі яна служыла адрынай у тутэйшым калгасе, пры гэтым была часткова раскрытая.

«Йіі мусово прыйшлося розбыраты», — запэўнівае прыхаджанка, дадаючы, што цяпер сама яна часова наведвае камянецкую царкву.

Так цяпер выглядае Мікалаеўская царква

Словы жанчыны з Вялікіх Мурынаў знаходзяць пацвярджэнне і на самой будоўлі. Тут працуе міні-брыгада будаўнікоў з Кобрына, і брыгадзір з чыстым сумленнем паказвае справаздачу па выніках абмераў і даследавання царквы, выкананую таварыствам з абмежаванай адказнасцю «РэстаўрацыяІнвест».

На здымках справаздачы добра відаць, што царква сапраўды знаходзілася ў стане, небяспечным для знаходжання ў ёй людзей. Абвіслая столь, скразныя дзіркі пад вокнамі ў гнілым брусе, усё дрэва паточанае шашалем. Будаўнікі да ўсяго дадаюць, што час ад часу на будоўлю прыязджаюць людзі з райвыканкама, аблвыканкама і непасрэдна навуковы кіраўнік прац, аўтар праекта па рэстаўрацыі.

У справаздачы рэстаўратараў відаць, у якім стане былі сцены царквы

У райвыканкаме акрэдытаваным калегам з іншых СМІ гавораць, што не маюць прэтэнзій да дзейнасці святара Мікалаеўскай царквы Валянціна. Адказная за стан помнікаў архітэктуры ў раённым аддзеле культуры Ірына Рэзнічук запэўнівае, што не дапусціла б, каб царкву 18 стагоддзя, якая насамрэч яшчэ старэйшая, проста ўзялі б ды разабралі без узгаднення з Мінкультам і без праекта на новы будынак — копію старога. Метадыст разумее, што наша рэстаўрацыя — гэта не рэстаўрацыя ў Польшчы, дзе вывучаюць нават хімічны склад фарбаў.

Але ва ўмовах, калі трэба тэрмінова ратаваць будынак ад абрушэння — а менавіта так стаяла пытанне — прыходзілася выбіраць меншае зло.

«Калі ёсць дазвол ад Міністэрства, калі ўсе дакументы ў парадку, то чаму не? Няўжо лепш, каб яна развалілася, і пасля разглядаць яе толькі на здымках?» — рытарычна спытала метадыст.

Гнілое і адносна цэлае дрэва з царквы. Верагодна, яно адносіцца да розных стагоддзяў

Такім чынам, неабходнасць рэстаўрацыі і поўнага разбору царквы становіцца відавочнай. Праўда, гэта не перашкаджае сумнявацца ў правільнасці будаўнічых работ і ў тым, што новы будынак будзе цалкам адпавядаць старому.

Настаяцель храма айцец Валянцін зазначае, што новая царква будзе пабудавана па старым праекце, але разам з тым дадае, што будуць дабудаваны рызніца і панамарка.

Святар кажа, што яму нялёгка было адважыцца разбіраць царкву, таму да апошняга ён спадзяваўся толькі на рамонт. Аднак пасля таго, як у ёй пабывалі работнікі МНС і папярэдзілі, што знаходзіцца ў ёй небяспечна для жыцця, бацюшка ўсё ж пераканаўся, што са старым дрэвам нічога не зробіш.

Ён, дарэчы, называе год заснавання царквы не 1760, як усюды пазначана, а 1536.

За гэты час будынак яўна рэстаўраваўся не аднойчы, і ўжо цяжка казаць, які выгляд яна мела першапачаткова. Айцец Валянцін трымае дошку з інфармацыяй пра адну з рэстаўрацый царквы ў 1879 годзе.

Дошка, знойдзеная пра разборы будынка

На пытанне, што ж аўтэнтычнага застанецца ад Мікалаеўскай царквы ў новым выкананні, айцец Валянцін адказвае, што, акрамя старой архітэктуры, збіраецца часткова ўжывіць ў новы зруб старыя брусы, што засталіся адносна цэлымі. «Але іх вельмі мала», – адразу папярэджвае святар. Ляжаць накрытымі ля будоўлі і бярвёны з царкоўнага алтара. Іх таксама тут не збіраюцца выкідваць. У бацюшкі ёсць задума пачысціць гэтае дрэва і выставіць пасля ўнутры царквы, каб наведвальнікам і прыхаджанам была відавочнай даўняя гісторыя храма.

Брус з алтара, якому абяцаюць даць другое жыццё

Дарэчы, славу па наваколлі Мікалаеўскай царкве прыносіла не толькі старажытнасць яе пабудовы, але найперш ікона Мікалая Цудатворца. Лічыцца, што яна самаабнавілася пасля таго, як храм вярнулі вернікам. Цяпер гэтая ікона разам з іншымі не менш унікальнымі знаходзіцца ў Відамлі, але, як запэўнівае святар Валянцін, ўсё гэта адразу ж вернецца на радзіму пасля заканчэння рэканструкцыі. Ці рэканструкцыя гэта ў поўным значэнні слова, можна сумнявацца. Але што гэта не горшы яе варыянт, мы маглі ўпэўніцца.

Каментары7

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Усе навіны →
Усе навіны

Дыпламаты краін ЕС наведалі Курапаты ФОТЫ10

Выкладчыца журфака БДУ: Многія маладыя людзі пераходзяць на беларускую мову, калі няма чаго сказаць арыгінальнага24

Рыжанкоў заявіў, што самаабарона Захаду ад Расіі і Беларусі «мяжуе з генацыдам»6

Сілавікі ўчора зноў затрымлівалі Ніну Багінскую4

Канапацкая падала дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы12

Пенсіянер адправіў 18 тысяч рублёў дзяўчыне, а гэта аказаўся хлопец1

Лукашэнка сцвярджае, што ЗША пагражалі Беларусі вайной9

Рэспубліканец Арнольд Шварцэнегер падтрымаў Камалу Харыс5

На старажытнай карце вучоныя знайшлі шлях да Ноевага каўчэга1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава2

Як мінімум 14 чалавек затрыманыя за палітыку ў рабочым пасёлку Ялізава

Галоўнае
Усе навіны →