Грамадства2626

Закрытая справаздача Мінздароўя пацвярджае дэмаграфічную катастрофу

Такой нізкай нараджальнасці ў Беларусі не было ніколі.

Актуальныя лічбы нараджальнасці (як і смяротнасці) па ўсёй краіне цэнтралізавана не публікуюцца з 2020 года. Але «Наша Ніва» раней здолела па асобных рэгіянальных лічбах скласці агульную карціну. Паводле нашых падлікаў, каэфіцыент нараджальнасці ў Беларусі ў 2023 годзе склаў каля 6,7-6,8.

Гэта менш, чым у Савецкім Саюзе нараджалі ў вайну (агульнасавецкі мінімум быў зафіксаваны ў 1943-м — 8,6 народжаных).

Чытайце: Дэмаграфічная катастрофа. Узровень нараджальнасці ў Беларусі апусціўся ніжэй за ваенныя часы

Пацверджанне гэтаму цяпер апублікавала суполка «Белыя халаты», якая вывучыла закрытую справаздачу Міністэрства аховы здароўя (яе апублікаваў «Белпол»).

«У 2023 годзе ў родадапаможных установах рэспублікі і дома зарэгістравана 64 089 родаў (2022 г. — 69 691 роды), што на 8,0% менш, чым у 2022 годзе», — пішацца ў той справаздачы.

Гэта значыць, што ў 2022 годзе нарадзілася 69 691 дзіця, а ў 2023 годзе — 64 089. Гэтыя лічбы могуць нязначна адрознівацца ад рэальных (на некалькі дзясяткаў), паколькі ўключаюць мёртванароджаных, а таксама нараджэнне двух і больш дзяцей, тлумачаць «Белыя халаты».

З гэтых лічбаў вынікае, што нараджальнасць у 2023 годзе склала 6,96 на 1000 насельніцтва. Адзначаецца, што гэта самы нізкі паказчык за ўвесь час назіранняў па Беларусі з 1955 года, раней ён не апускаўся ніжэй за 8,9.

Графік з колькасцю народжаных па гадах у Рэспубліцы Беларусь. Даныя з 2010 да 2019 ўзятыя са статыстычнага зборніка «Ахова здароўя Беларусі». Графік: «Белыя халаты»

Моцнае падзенне нараджальнасці пачалося ў сярэдзіне 2010-х.

Апроч сусветных тэндэнцый падзення нараджальнасці, у Беларусі ёсць і лакальныя прычыны. Гэта і працяглы эканамічны крызіс — ВУП краіны практычна замёр на адным узроўні з 2014 года, а гэта не дае ўпэўнасці ў заўтрашнім дні, — і вымушаны выезд вялікай колькасці маладога насельніцтва, выкліканы масавымі рэпрэсіямі.

Але ёсць адзін фактар, які можа аказаць пазітыўны ўплыў на нараджальнасць у бліжэйшым часе. Адна з прычын цяперашняга абвалу — рэха канца 1980-х і 1990-х. Надышоў час станавіцца бацькамі тым, хто нарадзіўся менавіта ў той час. А тады быў дэмаграфічны спад, выкліканы наступствамі Чарнобыля і эканамічным крызісам.

Падобная сітуацыя і ў Расіі. Там мяркуюць, што колькасць народжаных будзе штогод скарачацца да 2026 года — а пасля пачне натуральна расці. Бо бацькамі стануць людзі, народжаныя з 2000-х. Іх больш, чым прадстаўнікоў папярэдняга пакалення. Таму нейкі часовы рост нараджальнасці мусіць быць. Найхутчэй, падобная тэндэнцыя зафіксуецца і ў Беларусі.

Каментары26

  • Рэалiст
    30.10.2024
    Нiякiх iлюзiй! Ня будзе ў еўрапейскай Паўночнай карэi ўсплеску нараджальнасцi.
  • Year
    30.10.2024
    Тым больш беларускі толькі ў Польшчы і толькі тыя якія вымушана выехалі з Беларусі з-за рэпрэсій пасля 2020 году нарадзілі некалькі тысяч дзяцей. Дзеці якія маглі б нарадзіцца ў Беларусі калі б не злачынны антычалавечы рэжым з ягонымі апрычнікамі.
  • Hydra
    30.10.2024
    У татальным страху, гвалце, тэрору, рэпрэсіях дзеці не жадаюць нараджацца. І здаровых немаўлят ўсё меньш і меньш.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Азараў адкрыў у Варшаве дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс»

Азараў адкрыў у Варшаве дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс»

Усе навіны →
Усе навіны

У трансляцыі інаўгурацыі Лукашэнкі выкарысталі камп'ютарную графіку. Вось у якім моманце17

«Я схапіў яе за сцёгны, каб не паслізнуцца». У Парыжы ідзе судовы працэс над Жэрарам Дэпард'ё па абвінавачванні ў сэксуальным гвалце5

Колькі ў Беларусі можна зарабіць на валасах? Іх набываюць нават з вошамі3

Джэй Дзі Вэнс вырашыў далучыцца да жонкі падчас візіту ў Грэнландыю. На востраве візіт назвалі правакацыяй4

Рубель умацоўваецца. Што гэта азначае для эканомікі і для кашалькоў5

«Ён добры чалавек». Трамп не стаў звальняць свайго дарадцу пасля ўцечкі інфармацыі ў чат Signal8

Як беларусы па ўсім свеце адзначылі Дзень Волі ФОТЫ8

Еўрапейскія кампаніі адмаўляюцца ад амерыканскіх сэрвісаў праз Трампа6

Брэсцкі блогер паказаў, як кітайскі электракар бачыць зданяў на могілках ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Азараў адкрыў у Варшаве дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс»

Азараў адкрыў у Варшаве дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць