Свет22

Святлана Лабада выгнала са свайго канцэрту расіянку, якая адмовілася асудзіць палітыку Пуціна

Інцыдэнт з удзелам украінскай спявачкі Святланы Лабады адбыўся падчас яе канцэрту ў Ерэване.

Святлана Лабада. Фота: Scanpix

Падчас шоу Лабада паклікала на сцэну адну з глядачак, якой аказалася расіянка па імені Юлія. Артыстка папрасіла яе выказацца ў мікрафон і выразна асудзіць дзеянні расійскіх уладаў, а калі пачула адмову, то адрэагавала бескампрамісна.

Лабада рашуча папрасіла расіянку пакінуць залу.

«Вы па-за палітыкай? Калі вы прыйшлі на мой канцэрт, то павінны падтрымліваць маю пазіцыю. Калі не — вам лепш пайсці, размаўляць далей я не буду», — заявіла Святлана Лабада.

Сама Лабада вяла актыўную канцэртную дзейнасць у Расіі пасля акупацыі гэтай краінай украінскага Крыма, а ў 2015 годзе таксама спявала 9 мая на мерапрыемстве, прысвечаным перамозе Савецкага Саюза ў Другой сусветнай вайне. Аднак пасля пачатку інтэнсіўных баявых дзеянняў у лютым 2022 года выканаўца з'ехала на Захад і заняла патрыятычную пазіцыю. Сярод іншага яна аказвала дапамогу пацярпелым ад расійскай агрэсіі.

Праўда, ранейшыя грахі ёй час ад часу адгукаліся. Калі ў 2022 годзе спявачка хацела выступіць на дабрачынным мерапрыемстве ў Латвіі, прысвечаным падтрымцы Украіны, арганізатары ёй гэтага не дазволілі. Акрамя таго, калі ў лістападзе 2022-га Лабада планавала канцэртны тур па буйных гарадах Літвы, то яе хацелі дадаць у спіс непажаданых у Літве асоб. Праўда, пасля гэтага рабіць не сталі.

Каментары2

  • лабада
    31.10.2024
    Тое здарылася яшчэ ў 2022 годзе.
  • Юра
    02.11.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз абяцае адмовіцца ад куплі расійскага газу, але пакуль што закупкі толькі павялічыліся15

Чаму ў шэрага жураўля хвост як у пеўня? Аказваецца, гэта зусім не хвост

BMW заклаў у бюджэт мільярд еўра на выплату кампенсацый звольненым супрацоўнікам

У Магілёве ўздоўж рэчкі гуляў вярблюд ВІДЭА

У Мінску мужчына выліў шампанскае жанчыны ў ракавіну, за што атрымаў нажом у жывот11

На парадзе ў лівійскім Бенгазі засвяціўся беларускі беспілотнік «Міратворац»2

У суботу па ўсёй Францыі пракаціліся масавыя пратэсты4

Крышціяну Раналду пачне выпускаць мінералку

«Дзякуй за ўсё, Ліндсі!» Зяленскі ўспомніў добрым словам памерлага амерыканскага сенатара3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў3

Бізнэсовец родам з Бабруйска адмовіцца ад свайго гіганцкага аўстралійскага заробку дзеля шанцу атрымаць $35 мільёнаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць