Студэнта з Масквы прысудзілі да 16 гадоў калоніі за фота ваенкамата і рэцэпт кактэйлю Молатава ў штодзённіку
23-гадовага Ібрагіма Оруджава прызналі вінаватым па артыкулах аб навучанні тэрарызму і падрыхтоўцы да тэракту, піша Медуза.
Паводле версіі следства, у лістападзе 2023 года Оруджаў «правёў разведку мясцовасці» з дапамогай тэлефона. Сам ён сцвярджаў, што сфатаграфаваў расклад ваенкамата, каб стаць там на ўлік.
Сілавікі заяўлялі, што ў тэлефоне Оруджава знайшлі «малюнкі з украінскай атрыбутыкай», а таксама відэа, знятыя каля ваенкамата, і даведнікі па выбуховай справе. У штодзённіку Оруджава нібыта быў рэцэпт кактэйлю Молатава.
На судзе Ібрагім Оруджаў паведаміў, што пры затрыманні яго збілі, патрабуючы даць прызнальныя паказанні.
Каментары