Свет2121

«Усе размаўляюць на рускай? Не, не і яшчэ раз не». Расійскі журналіст расказаў пра свой водпуск у Беларусі

«Беларусь, нягледзячы на сваё некаторае падабенства з Расіяй, насамрэч зусім іншая краіна са сваёй доўгай і старажытнай гісторыяй».

Мемарыяльная дошка ў гонар сусветна вядомага беларускага мастака Марка Шагала на аднайменнай вуліцы ў Віцебску. Фота: yarnews.net

Карэспандэнт рэгіянальнага партала Яраслаўскай вобласці Расіі YarNews разам з сябрамі вырашыў правесці водпуск у Беларусі і падзяліўся ўражаннямі пра падарожжа.

У тэксце журналіст адразу адзначае, што Беларусь — ягоны першы выезд за мяжу за 11 гадоў, і што ў самым пачатку падарожжа ён быў цалкам перакананы, быццам знаходзіцца ўсё яшчэ ў Расіі. Да першай сустрэчы з міліцыяй.

«Пры ўездзе ў Беларусь варта адразу забыць, што можна перавышаць хуткасць на 20 кіламетраў. Не, тут толькі на 10, інакш штрафы. І, не сумнявайцеся, вас рана ці позна спыняць. Мы якраз трапілі ў такую сітуацыю, бо перавысілі не наўмысна. А ў выніку міліцыя спыніла нас зусім у іншай лакацыі. Пакуль мы аплачвалі штраф, інспектары спынілі яшчэ пяць ці шэсць машын. Усе яны былі з расійскімі нумарамі», — распавядае расійскі журналіст.

Па словах журналіста, калі ён прыехаў у Віцебск, то адчуў, што «гэты ўзорны сацыялістычны горад са сваімі тыповымі новабудоўлямі-чалавейнікамі з вялікай адлегласцю паміж дамамі выклікае настальгію на апошніх гадах Савецкага Саюза», і заўважыў, што хоць Яраслаўль таксама называюць горадам шырокіх праспектаў, але «яму не параўнацца з прасторамі Віцебска і тым больш Мінска».

Фота плошчы Перамогі ў Віцебску, зробленае карэспандэнтам YarNews

Далей журналіст апісвае цяжкасці з расійскімі банкаўскімі картамі, адзначаючы, што ў Беларусі іх нельга папоўніць і таму прыйдзецца афармляць новую ў мясцовых банках ці загадзя браць наяўныя грошы.

Мужчына таксама заяўляе, што «цэны на тавары і паслугі ў Мінску прыблізна такія ж, як для турыста ў Санкт-Пецярбургу, і нават даражэйшыя, чым у Маскве». Але пры гэтым хваліць беларускую кухню, архітэктурную разнастайнасць, а яшчэ адзначае, што некаторыя расійскія стэрэатыпы пра беларусаў не маюць ніякай сувязі з рэальнасцю.

«Ці праўда, што ўсе беларусы гавораць па-руску? Не, не і яшчэ раз не. Усё залежыць ад таго, дзе вы знаходзіцеся. За пару дзён у Віцебску, напрыклад, я ніводнага разу не чуў, каб хтосьці гаварыў не па-руску. Затое ў Мінску даволі часта можна пачуць, як нехта размаўляе па-беларуску. Таксама ёсць «тэрыторыі беларускай мовы», як Брэст і Гродна. Дарэчы, усе дарожныя паказальнікі, дошкі на будынках і значныя шыльды ў краіне напісаныя па-беларуску. І асаблівых праблем з гэтым няма», — дзеліцца карэспандэнт YarNews.

Фота мінскай Нямігі, зробленае карэспандэнтам YarNews

Ён падкрэслівае, што «Беларусь, нягледзячы на пэўнае падабенства з Расіяй, з'яўляецца зусім іншай краінай са сваёй доўгай і старажытнай гісторыяй», з якой ён раіць чытачам пазнаёміцца бліжэй.

«Нас родніць агульнае савецкае мінулае і даволі блізкая сучаснасць. Але Рэспубліка Беларусь — гэта зусім іншая дзяржава з доўгай і старажытнай гісторыяй.

І, насамрэч, чым далей у лес, тым больш будзе адрозненняў. Бо гэта ўсё ж такі краіна, якая раней была часткай сярэднявечнай Еўропы. У Беларусі шмат замкаў, а ў Мінску захаваліся кварталы, якія выглядаюць як тыповыя вуліцы Прагі, Будапешта ці Варшавы. І я раю вам пазнаёміцца з усім гэтым бліжэй, пабыўшы хаця б на стандартнай агляднай экскурсіі», — падагульняе расійскі журналіст.

Каментары21

  • 1
    29.10.2024
    Калі нават Наша Ніва не ведае, што па-беларуску будзе адпачынак, а не водпуск, што і казаць пра рэшту краіны

    Рэд.
    водпуск
    отпуск — 1) (действие) водпуск, -ку муж.
    отпуск — 2) (по работе) водпуск, -ку муж., адпачынак, -нку
  • .
    29.10.2024
    Гэта на беларускай мове, хоць і "крапівізм".
    Можна прыгожае слова "вакацыі", нават тут быў асобны артыкул пра гэта не вельмі даўно.
  • Вадзім
    29.10.2024
    1, ну ў нас кажуць так - водпуск. На НН ёсьць іншая дзіўная рэч - ўсё жыццё ад людзей чую "вакно", а ў нн хтосьці ўпарта піша "за акном", "на акне", і гэтае "а-а" са здвоенай зычнай пасьля кожны раз мне язык ламае)))))

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі4

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска паставіла імплант у руку для кантрацэпцыі. Што гэта такое?16

Вырабленая вінтоўка імя Марыі Зайцавай2

У Філадэльфіі разбіўся самалёт санітарнай авіяцыі. Загінулі шэсць чалавек2

Трамп заявіў, што яны з Пуціным могуць зрабіць нешта «значнае» для спынення вайны Расіі ва Украіне16

Былы камандзір Палка Каліноўскага Дзяніс «Кіт» Прохараў расказвае, чым цяпер займаецца52

Навуковец з Гомеля выкрыў маштабную фальсіфікацыю вынікаў перапісу ў Беларусі. Але ёсць нюанс24

Беларус паўгода «інвеставаў» грошы махлярам і страціў 120 тысяч рублёў1

Медыкі канчаткова вызначылі, ці шкодна есці бульбу8

«Кроў вайны». Чым важныя атакі Украіны на расійскія НПЗ і ці ёсць ад гэтага эфект1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі4

Стала вядома, за што будуць судзіць першага намесніка начальніка Кіраўніцтва справамі Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць