Грамадства77

Рэжысёр Андрэй Гнёт на волі, ён ужо пакінуў Сербію

Як паведамілі юрысткі Андрэя Гнёта «Радыё Свабода», ён ужо на волі і 31 кастрычніка быў перапраўлены на тэрыторыю Еўрасаюза.

Андрэй Гнёт. Фота з асабістага архіва

«Андрэй пакуль у шоку, просіць даць яму дзень і дзякуе ўсім, хто яго падтрымліваў!» — паведамілі выданню.

Сёлета ў чэрвені Андрэя Гнёта перавялі з бялградскай турмы пад хатні арышт. У верасні апеляцыйны суд у Бялградзе адмяніў рашэнне пра экстрадыцыю Гнёта ў Беларусь і вярнуў справу на новы разгляд у Высокі суд горада.

Вызваленне Андрэя Гнёта прывітала беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская:

«Гэта вельмі добрая навіна. Я віншую Андрэя з доўгачаканай свабодай, вітаю і спадзяюся, што наперадзе яго чакае мірнае і бяспечнае жыццё. Надалей мы не павінны дазволіць рэжыму Лукашэнкі выкарыстоўваць міжнародныя механізмы для пераследу актывістаў. І мы будзем змагацца за кожнага, хто трапіў пад рэпрэсіі рэжыму».

Таксама пры гэтай нагодзе яна падзякавала ўсім, хто змагаўся за вызваленне Андрэя: адвакатам, палітыкам, журналістам, праваабаронцам, дыпламатам. Сярод тых, хто быў асабліва вылучаны, апынуліся прэзідэнт Сербіі Аляксандр Вучыч, старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен і МЗС Германіі.

41-гадовы Андрэй Гнёт — рэжысёр тэлерэкламы і музычных кліпаў, журналіст. Займаўся вытворчасцю відэапрадукцыі для аб'яднання SOS.by, якое ў Беларусі прызнана «экстрэмісцкім фарміраваннем».

Мужчына быў затрыманы 30 кастрычніка 2023 года памежнай службай Сербіі, калі прыляцеў у Бялград, пасля чаго перададзены паліцыі. Прычына затрымання — знаходжанне ў міжнародным вышуку на запыт беларускага бюро Інтэрпала ад 21 верасня 2023 года. Ведамства прасіла экстрадзіраваць Гнёта ў Беларусь для крымінальнага пераследу.

Спачатку мужчыну было вырашана выдаць Беларусі, але 12 сакавіка 2024 года Апеляцыйны суд у Белградзе адмяніў гэтую пастанову. Пасля гэтага справа аб экстрадыцыі Андрэя Гнёта пераглядалася яшчэ некалькі разоў.

Каментары7

  • бабруйчанін
    31.10.2024
    Янка, А калі ў Сербіі было інакш??
    З 2001 па 03 пры премьере Джынджыче якога забіў замкамандзіра спецназа Сербіі у змове з арганізаванай злачыннай групповкай....
  • Не чытаў
    01.11.2024
    Янка, вы артыкул чыталі ўвогуле? Ціханоўская персанальна падзякавала прэзідэнту Сербіі Аляксандру Вучычу за дапамогу ў вызваленні Гнёта.
  • Спадар
    01.11.2024
    Гэта ганьба для беларускіх дэмсіл. Чалавек — злачынца, ведаю, аб чым кажу. Я рады за Андрэя, што ён не перададзены рэжыму, але спадзяюся, што над ім будзе справядлівы суд у еўрапейскай краіне. Калі крадзеш — павінен адказваць. Так працуе закон.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы56

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

Мая любілі не толькі золата, але і ртуць. Ці магло гэта загубіць іх цывілізацыю?2

Кіраўнік Nvidia Джэнсэн Хуанг прызнаўся, што здраджваў жонцы. Яго каханкай была меркаваная кітайская шпіёнка1

ШІ дапамог знайсці «натуральны Аземпік»4

Колькі кажаноў гіне ад ветракоў? Маштаб аказаўся значна большым, чым чакалі3

Грузія выдварыла 39 беларусаў за дзевяць месяцаў 2026 года6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся3

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць