Грамадства33

Дзермант і Пятроўскі крычалі «Тшэба!» Лукашэнку, але прывялі ў ЦВК камуніста Сыранкова

Свой падкантрольны Лукашэнку кандыдат будзе і ад Камуністычнай партыі. Прытым што раней новаспечаныя члены гэтай партыі Аляксей Дзермант і Пётра Пятроўскі бралі ўдзел у флэшмобе «Надо!», выкрыкваючы словы ў падтрымку Лукашэнку па-польску — «Тшэба!»

Сяргей Сыранкоў

Першы сакратар Камуністычнай партыі Беларусі Сяргей Сыранкоў падаў у ЦВК дакументы аб рэгістрацыі сваёй ініцыятыўнай групы, піша тэлеграм-канал Цэнтрвыбаркама. А на відэа з гэтай падзеі відаць, што тыя ж Дзермант і Пятроўскі яго суправаджалі.

Скрыншот з відэа

Раней Сяргей Сыранкоў узначальваў аддзел адукацыі, спорту і турызму Краснапольскага райвыканкама, цяпер з'яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад камуністаў. Паводле адукацыі ён настаўнік нямецкай мовы.

Раней дакументы на рэгістрацыю сваіх ініцыятыўных груп у ЦВК падалі, акрамя Аляксандра Лукашэнкі, юрыстка Ганна Канапацкая, лідар ЛДПБ Алег Гайдукевіч, лідар Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Аляксандр Хіжняк, начальніца галоўнай управы ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама Вольга Чамаданава, прадпрымальніца Дзіяна Кавалёва, старшыня Беларускага саюза афіцэраў, адстаўны генерал-маёр Сяргей Бобрыкаў. ЦВК ужо зарэгістраваў групы Лукашэнкі, Гайдукевіча, Хіжняка і Чамаданавай.

Каментары3

  • бабруйчанін
    31.10.2024
    Оно мне надо?? Мне гэта трэба?
  • Раённы ідэолаг
    31.10.2024
    бабруйчанін, ў атачэнні ворагаў кожны павінен стаць непрастытуткай! Ці прастытуткай? Я старанна вылізваў дупу 30 год, але нават я ўжо не ведаю, як слушна!!!! Учора першы паказваў мапу з шасцю напрамкамі і казаў пра прэвентыўны ўдар па Ўкраіне, сёння кажа - расейцы заблыталіся на шляху дадому, заўтра прымусіць крычаць "Слава Украіне!". У любым выпадку, любрыкант павінен заўсёды быць у кішэні.
  • Іліяда
    31.10.2024
    Паважаная рэдакцыя НН, пішыця прозвішча сапраўдныя, а не зменяныя. Ёсць таварыш, прозвішча якого гучыць па-руску - Дерман. Потым ён мянаў некалькі пашпартоў, каб узяць прозвішча Дзермант. Я чытач і магу выказваць сваё меркавнне, калі заблакуеце, то грош вам кошт.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць