Аляксандр Лукашэнка 1—3 верасня ажыццявіць рабочы візіт у Кітайскую Народную Рэспубліку для ўдзелу ва ўрачыстых мерапрыемствах, прымеркаваных да 70-годдзя перамогі ў антыяпонскай вайне і заканчэння Другой сусветнай вайны.
Пра гэта паведамляе прэс-служба прэзідэнта Беларусі.
У ходзе візіту таксама запланаваны шэраг двухбаковых сустрэч Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніцтвам КНР.
Нагадаем, у вайсковым парадзе, прымеркаваным да 70-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны возьмуць удзел і беларускія вайскоўцы. 3 верасня па галоўнай плошчы кітайскай сталіцы — Цяньаньмэнь — усяго пройдуць 12 тысяч салдат і афіцэраў. У складзе каробак замежных вайскоўцаў будуць удзельнічаць падраздзяленні з Расіі, Казахстана, Беларусі, Манголіі, Кубы і іншых дзяржаў. У парадзе таксама будуць задзейнічаны больш за 200 адзінак наземнай тэхнікі і яшчэ столькі ж самалётаў.
Каментары