Грамадства33

Актывістка Свабоднага прафсаюза звольненая з Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў

Актывістка Свабоднага прафсаюза Беларускага (СПБ) Аксана Кернажыцкая звольненая з Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў (БЗТДіА). 

Старшыня СПБ Міхаіл Кавалькоў звязвае звальненне Кернажыцкай з яе актыўнай барацьбой за правы працоўных. «Прычына звальнення ў тым, што яна член Свабоднага прафсаюза, удзельнічала ў розных акцыях у абарону правоў працоўных завода», — заявіў Кавалькоў, адзначыўшы, што Кернажыцкая не працуе на заводзе з 22 жніўня. 

«Мне ніхто не сказаў, што мяне звальняюць за членства ў Свабодным прафсаюзе, але ўсё зводзілася да таго. За месяц мяне праінфармавалі. Усё гэта амбіцыі дырэктара завода і яго намесніка Елісеенкі. За два гады да гэтага мне сказалі, што мы на тваё месца пяцярых возьмем, але ты працаваць тут не будзеш», — паведаміла Аксана Кернажыцкая, якая 19 гадоў прапрацавала на БЗТДіА свідравальшчыкам, выхавала старэйшую дачку і мае на ўтрыманні 12-гадовага сына. 

«Мы стараліся, каб не было гэтага звальнення. Я звяртаўся ў сувязі з гэтым у Бабруйскі гарвыканкам. У канцы ліпеня мне патэлефанаваў намеснік старшыні гарвыканкама Аляксандр Маркачоў, які запэўніў, што лёсам Аксаны займаецца сам старшыня гарвыканкама Андрэй Каваленка, і ўсё будзе добра, і яна будзе працаваць», — сказаў Кавалькоў. Паводле яго слоў, акрамя звароту ў Бабруйскі гарвыканкам з мэтай недапушчэння звальнення Кернажыцкай СПБ звяртаўся і ў іншыя органы ўлады, у прыватнасці ў Магілёўскі аблвыканкам. 

«У маёй юрысдыкцыі гэтых пытанняў няма. Я не з'яўляюся наймальнікам у асобе Бабруйскага завода трактарных дэталяў і агрэгатаў. Гэта дагаворныя адносіны паміж наймальнікам і працоўным. Што я магу растлумачыць у гэтым пытанні? Я пытаннямі працаўладкавання на пэўным прадпрыемстве не займаюся, нічым не магу дапамагчы», — заявіў Аляксандр Маркачоў. 

Кавалькоў адзначыў, што з БЗТДіА за апошні час звольненыя двое працоўных — членаў СПБ, якія маюць на ўтрыманні непаўналетніх дзяцей, сем'і якіх засталіся без сродкаў да існавання. Гэта акрамя Кернажыцкай яшчэ слесар-інструментальшчык V разраду Сяргей Пічугоў, які 11 гадоў адпрацаваў на прадпрыемстве. «Ёсць яшчэ адзін кандыдат на звальненне — аператар кацельні Анатоль Патаповіч. Яму пяць гадоў застаецца да пенсіі, ён інвалід трэцяй групы, а яго звальняюць», — расказаў прафсаюзны лідар. 

25 ліпеня XI з'езд СПБ прыняў заяву адносна дыскрымінацыі па прафсаюзнай прыкмеце на БЗТДіА. У ёй гаварылася, што дырэктар завода, дэпутат Магілёўскага абласнога савета дэпутатаў Аляксандр Аграновіч «ва ўрон вытворчасці выкідае на вуліцу высокакваліфікаваных работнікаў, ломячы пры гэтым чалавечыя лёсы». «Бязмежжа і самаўпраўнасць улады не пакінулі іншага выбару ў абароне правоў і інтарэсаў, гонару і годнасці нашых таварышаў і членаў іх сем'яў, чым адважыцца на радыкальныя меры пратэсту. І мы іх разам з калегамі па незалежным прафсаюзным руху краіны, міжнародным прафсаюзным руху вымушаныя будзем ажыццяўляць, чаго б гэта ні каштавала», — заявілі дэлегаты з'езда. 

Адзначым, што кіраўніцтва БЗТДіА доўгі час адмаўляецца ад каментарыяў адносна абвінавачанняў у дыскрымінацыі паводле прафсаюзнай прыкметы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Усе навіны →
Усе навіны

Эйсмант: Мы заўсёды будзем рады бачыць Кім Чэн Ына ў Беларусі7

Колькасць насельніцтва Гомеля апусцілася ніжэй за 500 тысяч1

Топ-25 гарадоў Беларусі па колькасці насельніцтва. Вось свежыя падлікі2

За мінулы год насельніцтва Беларусі скарацілася яшчэ на 53 тысячы чалавек23

У Мінску адкрылі кавярню, дзе за каву можна плаціць колькі хочаш1

Былому топ-менеджару ProStore і IT-кампаніі далі тры гады калоніі па палітычным артыкуле

У Празе закідалі кактэйлямі Молатава Рускі дом7

Кім Чэн Ын зладзіў раскошны прыём у гонар Лукашэнкі10

«Гэта стала адным з найлепшых рашэнняў». Расіянка, якая год таму пераехала з Масквы ў Мінск, падзялілася сваімі ўражаннямі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»40

Пратасевіч зноў жэніцца — цяпер з таролагам Настассяй, якая працавала ў элітным медцэнтры «Мерсі»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць