Эканоміка

У Беларусі зацверджана антыінфляцыйная праграма

Саўмін і Нацбанк сумеснай пастановай зацвердзілі антыінфляцыйную праграму, якая прадугледжвае шэраг мерапрыемстваў у галіне грашова-крэдытнай, бюджэтна-падатковай, цэнавай палітыкі, антыманапольнага рэгулявання, а таксама арганізацыйныя меры.

У адпаведнасці з пастановай № 733/17 ад 31 жніўня 2015 года «для стварэння ўмоў для паскарэння эканамічнага росту і павышэння эфектыўнасці эканамічнай палітыкі» рэспубліканскім органам дзяржкіравання і іншым дзяржарганізацыям, падпарадкаваным Саўміну, аблвыканкамам і Мінгарвыканкаму, даручана лічыць прыярытэтнай задачай зніжэнне інфляцыі ў 2015—2016 гадах і давядзенне яе ўзроўню з 2017 года да адназначнага чысла. 

Дадзена ўказанне штоквартальна да 15-га чысла месяца, што ідзе за справаздачным кварталам, падаваць у Мінэканомікі інфармацыю пра ход рэалізацыі праграмы. У сваю чаргу Міністэрства эканомікі павінна ажыццяўляць маніторынг яе выканання і штоквартальна 25-га чысла месяца, што ідзе за справаздачным кварталам, інфармаваць урад пра ход яе рэалізацыі. 

У частцы бюджэтна-падатковай палітыкі фінансаванне дзяржпраграм і мерапрыемстваў у 2015 годзе павінна быць забяспечана на суму не больш як 44,2 трлн. рублёў, у 2016 годзе — не больш як на 42 трлн. рублёў. 

Акрамя гэтага, праграма прадугледжвае падтрыманне станоўчых у рэальным выражэнні ставак грашовага рынку, правядзенне грашова-крэдытнай палітыкі ў рэжыме манетарнага таргетавання, падтрыманне збалансаванай сітуацыі на ўнутраным валютным рынку, у тым ліку за кошт ажыццяўлення гнуткай курсавой палітыкі, забеспячэнне збалансаваных тэмпаў росту шырокай грашовай масы. 

У 2016 годзе плануецца правядзенне акцызнай палітыкі, якая прадугледжвае ўстанаўленне ставак акцызаў у дачыненні да алкагольнай і тытунёвай прадукцыі з улікам узгодненых у ЕАЭС параметраў гарманізацыі і неабходнасці захавання канкурэнтаздольнасці айчыннай прадукцыі.

Стаўкі акцызаў на аўтамабільныя бензіны і дызельнае паліва будуць захаваныя на ўзроўні 2015 года. Прадугледжваецца паэтапная індэксацыя ставак акцызаў на газ, які выкарыстоўваецца ў якасці аўтамабільнага паліва, і масла для аўтамабіляў з дызельнымі і (ці) карбюратарнымі (інжэктарнымі) рухавікамі ў межах прагназаванага параметру інфляцыі (ў цэлым на 12% з разбіўкай па паўгоддзях). 

Цэнавая палітыка прадугледжвае распрацоўку дарожнай карты змянення рэгуляваных цэн (тарыфаў) на тавары (паслугі), паэтапнае скарачэнне перакрыжаванага і бюджэтнага субсідзіравання жыллёва-камунальных і транспартных паслуг у параметрах, прадугледжаных прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Запланавана ўдасканаленне тарыфнай палітыкі ў сферы паліўна-энергетычных рэсурсаў для спажыўцоў рэальнага сектара эканомікі і аптымізацыя памеру аптовых і гандлёвых надбавак, што прымяняюцца на лекавыя сродкі і вырабы медыцынскага прызначэння. 

Арганізацыйныя меры сярод іншага ўключаюць стабілізацыю цэнавай сітуацыі на рынку спажывецкіх тавараў шляхам правядзення закупачных і таварных інтэрвенцый. 

Аб тым, што ўрад і Нацбанк павінны ў 2015 годзе выпрацаваць пэўную антыінфляцыйную праграму, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 29 красавіка з пасланнем да народа і парламента. «Макраэканамічная стабільнасць — гэта залог нармальнага бізнесу, зніжэнне інфляцыі для нас — прыярытэтная задача», — падкрэсліў ён. 

Пры гэтым кіраўнік дзяржавы адзначыў: насельніцтва Беларусі таксама трывожыць рост цэн. «Але вы ведаеце, у асноўным цэны ў нас растуць ад Кабякова (прэм'ер-міністра), ад міністраў. Мы ж самі пастаянна узнімаем гэтыя цэны, маючы на ўвазе, што і па ЖКГ народ недаплачвае, і аб'еўся народ — вельмі нізкія цэны на прадукты харчавання, і энергетыка ў нас бедная, пакутуе — трэба падняць нафтаперапрацоўцы, іншым энергетычным прадпрыемствам даходы, яны, бачыце, мадэрнізуюцца, небаракі, «зарплата ў нас нізкая», і пайшло-паехала. Гэтага больш быць не павінна», — заявіў Лукашэнка. 

Нагадаем, асноўнымі кірункамі грашова-крэдытнай палітыкі Беларусі на 2015 год прырост цэн прадугледжаны не больш як на 12%. Аднак у канцы студзеня мэтавы арыенцір інфляцыі ў 2015 годзе быў вызначаны Нацбанкам на ўзроўні 18% з дапушчальным адхіленнем у 2%. 

Па выніках сямі месяцаў 2015 года інфляцыя ў Беларусі склала 7,5%. Нацбанк лічыць, што па выніках года інфляцыя будзе блізкая да ніжняй мяжы прагнозу — 16%. Што да 2016 года, то пакуль галоўны банк краіны прагназуе інфляцыю на ўзроўні 12%.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У Тбілісі знясуць архітэктурны аб'ект, які павінен быў стаць адным з сімвалаў горада16

Wildberries пасля ўкраінскіх атак выдаліў раздзел «Усё для СВА»4

На Гродзеншчыне вайсковыя камісары адправіліся вучыць сялян збіраць ураджай12

«З Беларусі ў турму». Назву нашай краіны абыгралі на вясёлым шоу ў Вільні8

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі3

Многія рыбакі дагэтуль ловяць са свінцовым грузілам. Але свінец моцна шкодзіць прыродзе6

Пад Віцебскам спынілі кіроўцу, які ляцеў з хуткасцю 172 км/г3

На Слонімшчыне школьнікі знайшлі 500 артэфактаў і манету XVII стагоддзя

«Намагаўся патлумачыць, што 30 літраў — мала». Беларускі айцішнік праехаўся па Расіі і падзяліўся ўражаннямі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу2

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць