Эканоміка22

Літоўскі мэблевы канцэрн прадаў сваю кампанію ў Магілёве за 1 еўра

Літоўскі канцэрн па вытворчасці мэблі, тэкстылю і кіраванні нерухомасцю SBA прадаў сваю кампанію ў Беларусі, паведамляе LRT.

Фота: fezmogilev.by

7 мая 2025 года за 1 еўра SBA прадаў літоўскую кампанію Industrial Investment International (якая непасрэдна кантралявала непрацуючую мэблевую фабрыку «Мебелаін» у Магілёве) зарэгістраванай у ААЭ кампаніі Pinx Assets, што належыць грамадзяніну Беларусі.

Пакупнікі — былы супрацоўнік SBA і адзін з кіраўнікоў «Мебелаін», абодва грамадзяне Беларусі. Цана сімвалічная, бо інвестыцыі ў «Мебелаін» ужо былі спісаныя.

Дзейнасць «Мебелаін» была прыпыненая ў сакавіку 2022 года пасля ўварвання Расіі ва Украіну. Напрыканцы 2022 года спісалі ўсе актывы.

Продаж зацягваўся праз абмежаванні беларускіх уладаў на продаж заходніх кампаній — гэта адпудзіла патэнцыйных пакупнікоў.

У лютым 2025 года SBA цалкам разлічылася з ЕБРР па крэдыце «Мебелаін»: з 6,9 млн еўра абавязацельстваў выплаціла 4,5 млн еўра плюс 87 тысяч працэнтаў, а рэшту банк спісаў.

У фабрыку ў Магілёве (адкрытую ў 2015 годзе, яна вырабляла корпусную мэблю на экспарт) SBA інвеставала каля 47 млн еўра.

Каментары2

  • алкаш
    23.07.2026
    Колхозные схематозники.
  • Кловун-абвестка
    23.07.2026
    Вось цікава, каму і навошта літоўцы і нэзалэжныя СМІ парошаць глузды гэтымі байкамі? Калі там усё прыпыненае, актывы спісаныя, даўгі сплочаныя, на які лях спрадаваць кампанію, тым больш са схемай у ААЭ? Народзе дурны - можна ездзіць па вушах?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў

Усе навіны →
Усе навіны

Расіяне збілі ўкраінскі самалёт, пілот загінуў

У беларускім санаторыі будуюць струнную пасажырскую дарогу: залілі падмурак пад апоры і пачалі збіраць вагоны5

У Мурманску расказалі, што там цяпер з будаўніцтвам беларускага порта

Рыжанкоў анансаваў магчымы візіт Коўла ў Мінск да канца года2

Вялікі слуп дыму падымаецца над Красназаводскам Маскоўскай вобласці. Гарыць хімічны завод ВІДЭА3

За венгерскія візы цяпер трэба будзе плаціць больш

Хутка выйдзе па-беларуску першы варыянт аўтабіяграфіі Марка Шагала

Украіна ўпершыню выкарыстала ўласную балістычную ракету5

Цягам апошніх дзён на сайт «Нашай Нівы» ажыццяўляецца гібрыдная (ddos/scan) атака. Сёння яна асабліва інтэнсіўная3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў2

Гераічны індыйскі пілот Flydubai упершыню расказаў, што адбывалася ў кабіне самалёта на рэйсе з Дубая ў Тэль-Авіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць