Мова1414

Мова наша. Якога роду кава эспрэса? 

Эспрэса — кававы напой, які можна выпіць асобна або выкарыстаць як мацунак для іншых напояў з кавы: капучына, латэ, амерыкана і інш. Называецца ён «эспрэса», відаць, таму, што робіцца пад ціскам, а такі спосаб дазваляе выцягнуць з кавы ўвесь яе клёк, і напой выходзіць незвычайна духмяны моцны і выразны. Лацінскі дзеяслоў ex-primo (дзеепрыметнік expressus), што значыць «выціскаць», перайшоў у раманскія мовы часта са значэннем «выражаць». Таму наш напой і называецца espresso — выразны, экспрэсіўны. 

Слова гэтае ў нашай мове даволі новае і мы часта не ведаем, як дапасаваць да яго прыметнікі. Падвойны эспрэса, падвойнае эспрэса ці падвойная эспрэса?

Зазвычай нашая мова, калі сустракае іншамоўнае слова адзяе яго ў ніякі род — адно эспрэса. Гэта адлюстраваў наш «Слоўнік беларускай мовы», які падае эспрэса з ніякім родам. Але не толькі. Другі варыянт — жаночы род. Відаць, логіка стваральнікаў слоўніка, што эспрэса, маўляў, гэта кава, а калі кава — «яна мая», то і эспрэса павінна быць «яна мая». Лагічна. І калі мы ўжываем слова «эспрэса» разам са словам «кава», то і праўда інакш як «падвойная кава эспрэса» не скажаш.

Але калі мы зірнём на рэчаіснасць мовы — у інтэрнэт і меню нашых кавярань, то заўважым, што наша слова мае часцей за ўсё мужчынскі род:

«31 снежня яны прачнуліся побач. На адной палічцы кнігарні «Логвінаў». Свежыя як ранішні нумар «Саўбелкі» і выбуховыя як падвойны эспрэса». (Максім Жбанкоў, «Бабкоў/Клінаў. Падвойны партрэт у зоне бязладдзя», nmnby.eu)

Што гэта? З аднаго боку гэта можа быць уплыў мовы арыгіналу: espresso па-італьянску — мужчынскага роду. З другога боку гэта можа быць тая самая логіка, што і ў аўтараў слоўніка: маўляў эспрэса гэта такі напой, напой мужчынскага роду, то і эспрэса мужчынскага роду.

Мы бачым, што мова яшчэ не засвоіла гэтага слова. Яна адно прыглядаецца да яго: дзе б яго прыладзіць і як аздобіць. Калі Вы спытаеце мяне, то я прагназаваў бы, што мужчынскі род пераможа. Дарма, што яго не прызналі яшчэ ў слоўніку.

У выкарыстоўванні моўных з’яў не варта быць першым. Так казаў адзін вельмі заслужоны прафесар. Каб нам не стацца ў чымсьці першымі і незразуметымі — лепш заўсёды зірнуць у слоўнік. Але памятайма, што слоўнік гэта яшчэ не ўся рэчаіснасць мовы і калі Вы кажаце інакш — гэта не заўсёды значыць, што Вы кажаце няправільна. Для новых словаў гэта асабліва актуальна.

А калі Вы папросіце капучына на падвойным мацунку, то тэарэтычна гэта таксама павінна быць зразумелым. Ці не?

Каментары14

Цяпер чытаюць

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр13

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускага наркамана арыштавалі ў Расіі. Каб не пасадзілі ў турму, давялося ахвяраваць на вайну

Міністр купіў сыну ў школу касцюм, кашулю, туфлі і заплечнік — колькі аддаў?5

Такаеў раскрытыкаваў мужчын, якія абдымаюцца пры сустрэчы16

У Беларусі збіраюцца забараніць рэкламу казіно ў інтэрнэце6

Гомельскі ўніверсітэт арыгінальна заманьвае замежных студэнтаў ВІДЭА5

У Італіі 4‑гадовая дзяўчынка памерла ад дыфтэрыі. Яе бацькоў-антываксераў будуць судзіць, бо не зрабілі дзіцяці прышчэпку3

«Цяпер мне чужая сама канцэпцыя ўжыць нешта, чаго ты не ведаеш». Вялікая гутарка з Іванам Шылам пра бізнэс, зараблянне з дапамогай ШІ, жанчын і ботакс18

39‑гадовы акцёр Павел Канёк памёр у рэанімацыі

Зяленскі расказаў пра канфлікт Фёдарава з Сырскім, які прывёў да звальнення міністра абароны Украіны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр13

Трагедыя ў Барысаўскай бальніцы: унучка пацыента кажа, што на яго звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — ён памёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць