У мінскіх кнігарнях скупляюць кнігі Святланы Алексіевіч

Літаральна праз гадзіну пасля ашаламляльнай навіны ў сталічных кнігарнях пачаўся ажыятаж на кнігі аўтара. У «Акадэмкнізе» паспелі зрабіць адмысловы стэнд.
— У нас ёсць усе кнігі, хутка яшчэ падвязуць. Ёсць асобнікі нават на англійскай. Цэны павышаць не будзем, ужо папярэдзілі пастаўшчыка. У асноўным купляюць апошнюю кнігу, «Час сэканд-хэнд». Засталося каля 20 асобнікаў. За першую гадзіну прадалі 3—4 кнігі. Беларускае выданне каштуе 135 тысяч, расійскае — 250 тысяч.
У «Цэнтральнай» ёсць толькі кнігі Алексіевіч на рускай мове. Кошт — каля 200 тысяч.
— У нас прадаюцца «Цынкавыя хлопчыкі», «У вайны не жаночы твар» і «Чарнобыльская малітва». Ужо замовілі новую партыю.
У кнігарні «Логвінаў» Алексіевіч ужо скончылася.
— Апошні асобнік «Часу сэканд-хэнд» забралі літаральна гадзіну таму. Плануем дарабіць наклад або сёння ўвечары, або з раніцы. Але каштаваць будзе ужо больш за 200 тысяч.
-
Андрэй Федарэнка напісаў эсэ пра Янку Брыля, але яно больш чым проста пра Брыля ці літаратуру
-
Выдавецтва Gutenberg анансуе ірландскую навінку для дзяцей
-
«Надзея Сцяпанаўна». Мікіта Найдзёнаў апублікаваў паэму, якая нарадзілася ў Жодзінскай турме. Такога паэтычнага эпасу ў беларускай паэзіі ХХІ стагоддзя яшчэ не было
Каментары