Грамадства55

Жыхар раёна, дзе ў Лукашэнкі найбольш галасоў: У нас 3,5 мільёны — добры заробак

Нараўлянскі раён на сёлетніх выбарах стаў чэмпіёнам у сімпатыях да дзейнага кіраўніка краіны. За яго прагаласавала 98,4% выбаршчыкаў. На падліках не было незалежных назіральнікаў. Гэты раён на Гомельшчыне пацярпеў ад аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

Тут жывуць 10 тысяч чалавек, з іх працуе 4,5 тысячы.

Глядзім, што ж выдатнага зроблена кіраўніком краіны для людзей у гэтым рэгіёне, каб мець такую падтрымку.

Афіцыйных беспрацоўных у Нароўлі — 47 чалавек.

«Незразумела, чаго яны не хочуць, бо вакансій у нас удвая болей. Заробак на гэтых вакансіях — ёсць 2, ёсць 3 мільёны», — апісваюць у мясцовым упраўленні працы, занятасці і сацыяльнай абароны.

Сярэдні заробак у рэгіёне за гэтыя паўгода — 4,9 мільёна. 48 вакансій знаходзім на сайце Мінпрацы, абяцаюць ад 2 да 6 мільёнаў.

Крама прадуктаў каля лякарні ў Нароўлі. Прадавец скардзіцца, набываюць менш прадуктаў, бо падае ўзровень жыцця. Сярэдні чэк на чалавека 150-200 тысяч.

«У асноўным — каўбаса, хлеб, малако. Рыба дрэнна ідзе. Цяпер менш прадуктаў бяруць, у людзей заробкі падаюць. Малака нашмат менш мы сталі замаўляць. Кансервы, салаты не бяруць», — расказвае прадавец.

У мясцовай краме бытавой тэхнікай штодзень робяць да 10 пакупак. У асноўным, швейныя і пральныя машыны, тэлевізары.

«Мы гандлюем тэхнікай. Калі ў людзей нешта ламаецца — набываюць. З буйной тэхнікі да 10 чалавек за дзень. Асабліва на жыццё ў нас людзі не скардзяцца», — апісваюць у краме тэхнікі.

Знаходзім Нараўлянца Аляксандра, які на выбары не хадзіў прынцыпова, «бо няма сэнсу». Ён жыве і працуе ў Нароўлі, а добрым заробкам для свайго горада называе 3,5 мільёна:

«У нас сельскагаспадарчы рэгіён. Ды цяпер, відаць, паўсюль толькі сельская гаспадарка і выжывае. 3,5 мільёна — гэта добры ў нас заробак, а то і менш».

18,2% прадпрыемстваў раёна — стратныя. Нараўляншчына мае 235 мільёнаў пратэрмінаваных крэдытаў, па звестках Белстат. Не за Лукашэнку тут галасавала 60 чалавек на ўвесь раён. Гэта крыху больш за колькасць беспрацоўных.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа начальнік прымусіць прыбіраць снег? Адказвае юрыст1

Лявон Халатран распавёў пра свой новы бар

КДБ спрабаваў завербаваць праваабаронцу Алену Танкачову. Яе дэпартавалі з Беларусі11

Трамп вырашыў пабудаваць у Вашынгтоне гіганцкую трыумфальную арку, якая будзе большай за парыжскую9

Дзе было найхаладней у краіне гэтай ноччу

20‑гадовая дзяўчына прыехала ў Мінск на працу і знікла. Яе не могуць знайсці ўжо больш за тыдзень11

У цэнтры Вільні зноў з'явіўся надпіс «Вільня наша» па-беларуску31

Сэкс-імперыя Эпштэйна магла быць праектам КДБ для збору кампрамату на сусветных лідараў19

Юрась Зянковіч усур'ёз дыскутаваў з правакатарам Церахам, вядомым як Людажор. Навошта?16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць