Свет55

ЕС прапануе Турцыі бязвізавы рэжым у абмен на дапамогу з мігрантамі

Дэлегацыя еўракамісараў накіроўваецца ў Турцыю, каб лабіраваць праект пагаднення аб сумеснай дзейнасці ў пытанні мігрантаў.

Як паведамляе »Еўрапейская праўда» са спасылкай на BBC, прадстаўнікі ЕС спадзяюцца заключыць такое пагадненне ўжо 15 кастрычніка, але пытанне было адкладзенае на тры дні ў сувязі з нацыянальнай жалобай у Турцыі пасля суботніх выбухаў у Анкары.

Турцыя лічыцца месцам знаходжання каля двух мільёнаў мігрантаў, большасць з іх ратуюцца ад вайны ў суседняй Сірыі.

У абмен на павелічэнне супрацоўніцтва з ЕС Турцыя можа атрымаць пэўныя льготы, у прыватнасці, абмяркоўваецца магчымасць увядзення бязвізавага рэжыму для турэцкіх грамадзян у краінах шэнгенскай зоны.

Але па словах прэзідэнта Еўрапейскага Савета Дональда Туска, ільготы будуць давацца толькі ў выпадку, калі дзеянні Турцыі сапраўды дапамогуць паменшыць рэкордны прыток мігрантаў.

Туск занепакоены тым, што вясной 2016 ЕС чакае яшчэ большая хваля мігрантаў.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына стварае мілыя ВІДЭА з беларускіх гарадоў у стылі гульні The Sims

Зборную Англіі абакралі на чэмпіянаце свету па футболе5

Украінскі баксёр Усік сустрэўся з Трампам у Белым доме2

Зборная ЗША з буйным лікам перамагла Парагвай1

Новы трэнд — не расчэсвацца. Вось што трэба пра яго ведаць18

Канада і Боснія згулялі першы матч на чэмпіянаце свету ўнічыю

У Мінску адкрыюць «музычную лаўку» памяці Уладзіміра Мулявіна

Бізнэсмен-рытуальшчык пагарэў на тым, што працаўладкоўваў толькі жанчын3

Што гэта за 196 палітвязняў, пра вызваленне якіх заявілі прапагандысты?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень11

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць