Эканоміка

У Беларусі прынятыя дадатковыя меры для своечасовага разліку за энергарэсурсы

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў №881 ад 21 кастрычніка 2015 года, якая апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

Дакументам уносяцца змяненні ў палажэнне аб парадку абмежавання або спынення падачы прыроднага газу, электрычнай і цеплавой энергіі спажыўцам, якія не забяспечылі своечасовую іх аплату.

У прыватнасці, устаноўлена, што патрабаванні палажэнні аб абмежаванні або спыненні падачы энергарэсурсаў не распаўсюджваюцца на арганізацыі аховы здароўя і адукацыі, установы сацыяльнага абслугоўвання, суды агульнай юрысдыкцыі, арганізацыі, падначаленыя Мінабароны, МУС, Дзяржпагранкамітэту, ДМК.

Калі аплата за энергарэсурсы не паступіла па заканчэнні вызначанага тэрміну, газа-і энергазабеспячальным арганізацыі ўводзяць рэжым абмежавання падачы энергарэсурсаў альбо спыняюць іх падачу, змяняючы ў аднабаковым парадку дагаворныя велічыні спажывання энергарэсурсаў.

Пры звароце з хадайніцтвам аб адтэрміноўцы абмежаванні або спыненні падачы энергарэсурсаў кіраўнікі дзяржорганаў, іх намеснікі нясуць персанальную адказнасць за прынятыя абавязацельствы па аплаце энергарэсурсаў.

Згодна з пастановай, з 1 студзеня 2016 г. спажывец плаціць за энергарэсурсы, спажытыя больш чым на 5% звыш аб'ёмаў, змененых газа-і энергазабеспячальнымі арганізацыямі ў аднабаковым парадку адносна дамоўных велічынь спажывання энергарэсурсаў і пацверджаных паказаннямі лічыльнікаў, з ужываннем павышаючага каэфіцыента 1,5 да тарыфаў на электрычную і цеплавую энергію і цэнаў на прыродны газ.

У дакуменце таксама выкладзены пералік спажыўцоў, абмежаванне або спыненне падачы энергарэсурсаў якім здзяйсняецца з улікам рашэння рэспубліканскай камісіі па кантролі за ажыццяўленнем разлікаў за прыродны газ, электрычную і цеплавую энергію.

Каментары

Цяпер чытаюць

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары52

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі вінавацяць УСУ ва ўдары па інтэрнаце з падлеткамі. Украінцы адмаўляюць4

У Гродне качка вывела качанят на чацвёртым паверсе аднаго з дамоў. Вышыня аказалася празмернай1

Каля «Першага нацыянальнага гандлёвага дома» ў Мінску тэстуюць новыя святлафоры ФОТЫ2

У Расіі цалкам забаранілі армянскую мінералку «Джэрмук»5

«Накіраваў аўтамабіль у бок паліцыянтаў». У польскай пракуратуры пракаментавалі справу са стральбой па беларусе ў Польшчы12

Усе беларускія банкі пачнуць сачыць за месцазнаходжаннем кліентаў? Альфа-банк ужо папярэдзіў, адмовіцца немагчыма20

Трэнера зборнай Беларусі па пляжным футболе прызналі найлепшым у свеце1

Пад Асіповічамі машыну ў кювет адправіла птушка

У Мінску падчас пажару літаральна з таго свету выцягнулі ката ВІДЭА4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары52

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць