«Істэрычны ксенафоб, які палівае брудам усё рускае»: як на Нобелеўскую прэмію Алексіевіч адрэагавалі ў Расіі
Ва ўсходняй суседцы Беларусі не да канца разумеюць, як жа рэагаваць на Нобелеўскую прэмію па літаратуры для Святланы Алексіевіч. З аднаго боку, яна піша на рускай мове, але з іншага — бязлітасна крытыкуе сённяшнюю Расію. Што тычыцца рэфлексій вядомых расійскіх творцаў, то, мабыць, не трэба адкідваць і ноткі зайздрасці. «НН» сабрала рэакцыі расійскіх СМІ і топавых персон на ўзнагароду Алексіевіч.

«У сутнасці, маглі б даць Васілю Быкаву. У свой час ён ненавідзеў савецкую ўладу, меў шмат пытанняў да Расіі, але ён быў вялікі пісьменнік. І беларус. Але гаворка ж не пра літаратуру. Алексіевіч — пісьменніца, але не пісьменніца, руская, але не руская. Тое, што трэба для Нобелеўскага камітэта. «А я вось зараз вам на злосць ткну сабе ў вока пальцам». Ну, ткні. Ткнуў? Прыгожае ў цябе вока, бэзавае. Насамрэч, гэта прэмія Расіі. Яе незалежнасці, яе ўплыву, яе месцу ў свеце. Слава Святлане Алексіевіч, таварышы».
«Алексіевіч — чарговая траваедная хатняя гаспадыня, якая атрымала прэмію. Адзіная праца пісьменніцы, якая выклікала хоць нейкае ажыўленне, — «Цынкавыя хлопчыкі». Але гэта было ў канцы 1980-х, і кніга даўно састарэла».
Эдуард Лімонаў, пісьменнік, палітычны фрык
«Алексіевіч з’яўляецца фактычна істэрычным ксенафобам, які палівае брудам усё рускае».
«Я вельмі радая за Святлану Алексіевіч і за рускую культуру, за рускую літаратуру, якая атрымала чарговы бонус. За беларускую літаратуру. «Маіх» кандыдатаў у пяцёрцы намінантаў на прэмію ў гэтым годзе не было. Мая пяцёрка была б іншая. У мяне іншы густ і іншыя прыярытэты».
«Гэтым рашэннем Нобелеўскі камітэт сказаў, што сыры магнітафонны запіс, малаапрацаваныя, непрыцягальныя тэксты цяпер цэняцца. Простая рэч, ціск на слёзную залозу, аповяд пра рэчы важныя, але сырыя, у рэпарцёрскім выглядзе — гэта больш актуальна і сучасна. Нобелеўскі камітэт вырашыў гэта ўзнагародзіць. Гэта характарызуе культурны ўзровень самога Нобелеўскага камітэта».
«Цяпер уручылі Нобеля добра вядомай Алексіевіч, савецкай пісьменніцы другога эшалона, мабыць, толькі за тое, што яна не шануе сучасную Беларусь і, вядома, адгадайце, якую яшчэ краіну? Правільна, не шануе сучасную Расею! (Як вы адгадалі?)».
Пракрамлёўскі сайт Lifenews.ru
«Можна ўявіць, як былі ўражаныя дыфірамбамі Святлане Алексіевіч грамадзяне Расеі ў Крыме і неграмадзяне Расіі на Данбасе. Ім гэтая спадарыня знаёмая ў якасці актыўнай прапагандысцкай канцэпцыі «акупаванага Крыма», лютай прыхільніцы Майдану, паплечніцы цяперашняй украінскай улады. Чаму б дзяржаўным расійскім СМІ, якія папулярызуюць Алексіевіч, не нагадаць суграмадзянам аб яе спецыфічных поглядах? Чаму б не праінфармаваць, што галоўная ідэя яе творчасці — антысаветызм?»
«Не варта папракаць яе ў нелюбові да Расеі, да народу. Тут іншае — маніпулятар настолькі шчыльна павязаны сваімі выбудаванымі схемамі, што рэальнасць, жывое жыццё ён ужо не можа адэкватна ўспрымаць».
«Святлана Алексіевіч — літаратурны работнік сярэдняй рукі».
«Спадарыня Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію за свае выказванні, якія не маюць нічога супольнага з рэальнасцю. Прэмія спатрэбілася для арганізацыі нападу, па-першае, на Лукашэнку, па-другое, на Расею і Пуціна. Так што відавочна: Алексіевіч выконвала заданне, вось і ўсё. Гэта была палітычная аперацыя, ніяк не звязаная з літаратурай».
Джульета К’еза, газета «Культура»
«Перамога рускай літаратуры. Рызыкніце. Замест Данцовай-Прылепіна-Акуніна-Шаргунова-праханаў-шчыны купіце адну кніжку Алексіевіч. У вас з'явіцца пункт адліку».
«Алексіевіч прымае толькі тую частку рускага свету, якая да нашай Расіі не адносіцца».
Каментары