Грамадства11

На Магілёўшчыне мужчына да смерці збіў бацьку-інваліда

Магілёўскі абласны суд вынес прысуд па крымінальнай справе ў дачыненні да раней судзімага жыхара рэгіёну, абвінавачанага ў забойстве з асаблівай жорсткасцю. Ахвярай стаў ягоны бацька, інвалід другой групы, паведамляе прэс-служба суда.

Паводле матэрыялаў справы, абвінавачаны ў стане алкагольнага ап'янення падчас сваркі жорстка збіў свайго 64-гадовага бацьку, які знаходзіўся ў бездапаможным стане з-за парушэнняў апорна-рухальнага апарата.

Следствам устаноўлена, што мужчына нанёс ахвяры не менш за 29 удараў рукамі, нагамі і тупым прадметам. Пасля гэтага ён накрыў бацьку коўдрай, пакінуў ляжаць на падлозе і лёг спаць.

Ад атрыманых траўмаў пацярпелы неўзабаве памёр на месцы — прычынай смерці стала вострая лёгачна-сардэчная недастатковасць, выкліканая множнымі траўмамі грудной клеткі і ўнутраных органаў.

У судзе абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну. Змякчальнымі абставінамі былі прызнаныя яўка з павіннай і раскаянне, абцяжарвальнымі — стан алкагольнага ап'янення і наяўнасць непагашанай судзімасці. Усяго раней ён быў судзімы пяць разоў.

Суд прызнаў мужчыну вінаватым па пунктах 2 і 6 часткі 2 артыкула 139 КК (Забойства асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане, з асаблівай жорсткасцю) і прысудзіў яго да 15 гадоў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі строгага рэжыму. Акрамя таго, у дачыненні да асуджанага пастаноўлена прымяніць прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму. 

Каментары1

  • Федзя
    25.03.2025
    На Могилевщине? Не удивлен.

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць