Больш за 800 тысяч чалавек у гэтым годзе падалі прашэнні на прадастаўленне статусу бежанца ў краінах Еўропы, што ў два разы перавышае паказчык мінулага года. Пра гэта 29 кастрычніка паведаміла газета Times са спасылкай на дадзеныя Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў (УВКБ).

«Агульная колькасць заявак на атрыманне статусу бежанца ў 38 еўрапейскіх краінах у сярэднім у гэтым годзе вагаецца ад 60 да 115 тысяч у месяц. У мінулым годзе са студзеня па жнівень у прадастаўленні прытулку ў Еўропе мелі патрэбу 397.000 чалавек, за аналагічны перыяд гэтага года з такім патрабаваннем да ўладаў еўрапейскіх дзяржаў звярнуліся ўжо 834000 чалавек», — інфармавалі ў УВКБ.

Большасць жадаючых атрымаць статус бежанца ў найбольш развітых краінах Еўрасаюза з'яўляюцца грамадзянамі Сірыі, Афганістана і Ірака. Вялікая колькасць прашэнняў паступае ад працоўных мігрантаў з Албаніі.

Але пераважная большасць бежанцаў, якія ёсць у свеце, знаходзяцца не ў Еўропе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?