Грамадства11

Мэр Нью‑Ёрку павіншаваў беларусаў з Днём Волі

Ён абвясьціў дзень 25 сакавіка 2008 году ў сваім горадзе Днём беларускай незалежнасьці. Традыцыя, якой амаль пяцьдзясят гадоў.

Мэр Нью‑Ёрку Майкл Блумбэрг зьвярнуўся да беларускай дыяспары з нагоды 90‑х угодкаў БНР.

«Больш за стагодзьдзе Нью‑Ёрк зьяўляецца цэнтрам беларускай культуры ў Злучаных Штатах і месцам, дзе беларусы рэалізоўвалі свае мары цераз цяжкую працу, самаадданасць і аб’яднаны дух», — гаворыцца ў звароце Майкла Блумбэрга, дасланым Беларуска‑амэрыканскага задзіночаньню. ‑‑ Сёньня мы ўшаноўваем гэтых смелых людзей, чыя адданасьць справе свабоды служыць натхненьнем для ўсіх нас… Беларуска‑амэрыканскае задзіночаньне сьвяткуе 90‑ю гадавіну Беларускай Незалежнасьці ад Расейскай імпэрыі. Свабода была трагічна кароткай, але моцнае жаданьне гэтай арганізацыі на свабоднае волевыяўленьне да гэтага часу рухае яе агульным духам; усе жыхары Нью‑Ёрку горача чакаюць дня, калі беларусы будуць жыць дэмакратычна, у міры і дабрабыце».

Зварот мэра Ню‑Ёрку заканчваецца словамі: «Я, Майкл Блумбэрг, мэр Нью‑Ёрку, у прызнаньне гэтай важнай гадавіны БНР, аб’яўляю аўторак 25‑га сакавіка 2008 году ў горадзе Нью‑Ёрку Днём Беларускай Незалежнасьці», ‑‑ цытуе словы Майкла Блумбэрга Радыё Свабода.

***

У звароце мэра няма нічога надзвычайнага. Беларускі дзень незалежнасьці абвяшчаецца ў некаторых амэрыканскіх гарадах і штатах, ад пачатку 1960‑х.

Гэта стала магчыма дзякуючы працы дзьвюх найбуйнейшых этнічных арганізацый у гэтай краіне: Беларуска‑амэрыканскага задзіночаньня і Беларускага кангрэсавага камітэта, а таксама Акту аб паняволеных народах, прынятым кангрэсам ЗША ў 1959 г., у пераліку якіх былі ўключаныя таксама ўкраінцы і беларусы, нягледзячы на супраціў у ЗША расейскага лобі. Адпаведна ўлады на штатным узроўні атрымалі права выдаваць праклямацыі — г.зн. абвяшчаць дзень 25 Сакавіка Беларускім днём.

Тэкст праклямацый складаецца на падставе матэрыялаў, пададзеных самімі беларусамі.

Ад пачатку 1960‑х беларускі дзень абвяшчаўся ў горадзе і штаце Нью‑Ёрк, у штатах Нью‑Джэрзі і Агаё, у гарадах Саўт‑Рывэр, Нью‑Брансьвік (Нью‑Джэрзі), Кліўленд (Агаё), Пуэбла (Каларада), Лос‑Анджэлес ды інш. -- гарадах і штатах, дзе дзейнічалі найбольшыя беларускія суполкі.

Традыцыйна ў гэты дзень перад будынкам мэрыі пэўнага гораду уздымаецца беларускі сьцяг, а прадстаўнікі гарадзкіх уладаў, а ў маленькіх гарадах самі мэры бяруць актыўны ўдзел у сьвяточных мерапрыемствах ладжаных беларусамі.

Традыцыя абвяшчэньня беларускага дня дажыла да нашага дня ў Саўт‑Рывэры. Адзначаўся Беларускі дзень і ў канадзкім Таронта.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Іранскія шахеды прыляцелі ў Азербайджан — адзін упаў каля школы, другі выбухнуў на тэрыторыі аэрапорта11

Нявеста адправіла жаніха перад вяселлем на псіхіятрычную экспертызу7

«Пра страту $78 000 я б моцна перажывала». Беларуска своечасова адмовілася ад купляння кватэры3

«Увечары тэлефануе лекар з паліклінікі і распавядае вынікі аналізаў — гэта проста шок!» Беларусы распавялі пра медыцыну ў Літве13

Ананімы — гісторыі беларусаў, якім прыходзіцца шыфравацца, бо рэжым лічыць іх дзейнасць «крыміналам»10

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі5

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць